Новыя кадравыя прызначэньні, зробленыя Аляксандрам Лукашэнкі…
Сёньня Аляксандар Лукашэнка зрабіў два значныя кадравыя прызначэньні.
Аляксандар Кулічкоў цяпер будзе працаваць ягоным памочнікам, а Аляксандар
Герасіменка зойме пасаду намесьніка міністра замежных справаў Беларусі.
Хутчэй за ўсё, спадар Кулічкоў будзе дарадцам Лукашэнкі ў эканамічных
пытаньнях. Былы памочнік – спадар Капітула пайшоў у чарговы адпачанак,
а на былую пасаду вяртацца не зьбіраецца.
Прызначэньне былога магілеўскага губэрнатара выклікае поўнае неразуменьне.
Рэч у тым, што Аляксандар Кулічкоў быў жорстка раскрытыкаваны Аляксандрам
Лукашэнкам больш за год назад на нарадзе ў адміністрацыі. Ён нават быў
вызвалены з пасады старшыні Магілеўскага аблвыканкаму беспасярэдне на паседжаньні.
За кепскую працу.
Пасьля Аляксандар Кулічкоў працаваў клеркам у вышэйшай палаце так званага
Нацыянальнага сходу.
Што да Аляксандра Герасіменкі, дык ён у свой час быў старшынём Менскага
гарадзкога выканаўчага камітэту, дэпутатам Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня,
а апошнія 5 гадоў працаваў амбасадарам Беларусі ў Баўгарыі.
Уладзімір Глод, Менск
Самае папулярнае
1