У Віцебску сёньня таксама адзначылі Дзяды…
Вялікі драўляны крыж усталявалі сёньня ў раёне плошчы Перамогі віцебскія
сябры кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. На крыжы – шыльда з надпісам:
“На гэтым месцы савецкая ўлада зруйнавала буйнейшыя ў Віцебску могілкі.”
Сапраўды, дзеля ўшанаваньня памяці гэрояў мінулай вайны не знайшлося
ў Віцебску іншага месца, апроч старых гарадзкіх могілак. А напачатку 60-х
гадоў на месцы старых могілак быў узьведзены вялізны 9-павярховы гмах –
першы ў БССР каркасна-панэльны дом.
Сябры КХП БНФ хацелі ўсталяваць тут крыж дзеля вяртаньня памяці. А 13-й
гадзіне крыж быў усталяваны, але праз гадзіну ён некуды зьнік.
Браніслава Станкевіч, Віцебск
Самае папулярнае
1