Падаем агляд чарговага нумару штотыднёвіка “Рабочы”.
Хто сказаў, што маладая беларуская апазыцыя – гэта суворыя дзецюкі,
якія толькі і робяць, што палохаюць пэнсіянэраў крыкамі “Луку – на муку!”?
На першай паласе “Рабочага” – здымак, зроблены на адной са сходак “Маладой
Грамады”: сымпатычныя, вяселыя хлапчукі ды дзяўчынкі нешта сьпяваюць пад
гітару. Гэта – ілюстрацыя да матэрыялу пра новую кааліцыю, якую стварылі
члены моладзевых дэмакратычных рухаў і арганізацыяў. Гутарка зь яе арганізатарамі
пад назвай “У галоўным – адзінства, у другасным – свабода, ва ўсім – любоў”
(гэта, дарэчы, прынцып, які пакладзены ў аснову дзейнасьці новай арганізацыі)
– на старонках “Рабочага”.
У дзіўным становішчы апынулася дэлегацыя Міжнароднай Арганізацыі Працы,
якая днямі наведала Беларусь. Яна павінна была дапамагчы адшукаць выйсьце
ў канфлікце паміж уладай і прафсаюзамі. Але, нягледзячы на папярэднія дамовы,
ніхто з беларускага кіраўніцтва на сустрэчу з прадстаўнікамі МАП часу не
знайшоў. Падрабязнасьці – у гэтым нумары “Рабочага”.
Дарэчы пад зусім іншым ракурсам тэму працягваюць “калючыя” нататкі палітоляга
Ўладзімера Мацкевіча, прысвечаныя дзейнасьці Федэрацыі Прафсаюзаў Беларускай.
Публікуючы іх, рэдакцыя пачынае дыскусію пра ролю і месца прафсаюзаў у
сёньняшнім нашым жыцьці.
“Гаспадыня лёсу” – традыцыйная жаночая старонка “Рабочага”. Між іншым,
зараз эксклюзыўнае інтэрвію газэце дала ганаровы прэзыдэнт Парляменцкай
Асамблеі Савету Эўропы Лені Фішэр.
Ну а на міжнароднай старонцы чытачоў чакае матэрыял пад назвай “Ня хочу
я больш у гэтую Швэцыю”. Справа ў тым, што карэспандэнт “Рабочага” Тамара
Аляксандрава нядаўна была ў гэтай скандынаўскай краіне. Чаму ж пасьля наведваньня
швэдскай школы, шпіталя, заводаў “Вольва” і нават турмы яна ўсё ж зноў
у Швэцыю ня хоча? Адказ – у свежым нумары газэты! “Рабочы” чакае вас.
Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй газэты.
Самае папулярнае
1