Сяргей Калякін, лідэр Партыі камуністаў Беларускай, наступным чынам
пракамэнтаваў вынікі выбараў у інтэрвію нашай карэспандэнтцы:
(Калякін: ) “Мы ня згодныя зь меркаваньнем Цэнтравыбаркаму адносна таго,
што ў выбарах узялі ўдзел больш за 60 адсоткаў выбаршчыкаў. Мы лічым, што
каля паловы выбаршчыкаў удзельнічалі ў выбарах. На нашую думку, у Менску
выбары не адбыліся ў ніводнай акрузе. Выбары былі нераўнапраўнымі й несправядлівымі.
Ад самага пачатку вялося аднабаковае фармаваньне грамадзкае думкі, і ў
гэтым актыўна ўдзельнічалі дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі.
Мы не падтрымлівалі акцыю байкоту, і мяркуем, што арганізатары байкоту
дзейнічалі разам з уладамі, і дапамагалі ўладам атрымаць неабходныя вынікі.
На маю думку, байкот выбараў не карысны для Беларусі.
Паводле папярэдніх ацэнак, за нашых кандыдатаў прагаласавалі 14% выбаршчыкаў.
Гэта неблагі вынік. Але мы не перамаглі на гэтых выбарах. Улада паказала,
што яна ні ў якіх выбарах у гэтай краіне сумленна перамагчы ўжо ня здолее.
А ў рэшце рэшт, на жаль, народ Беларусі зноў прайграў”.
Гутарыла
Ганна Соусь
Самае папулярнае
1