Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Учора ўвечары адбыўся напад на кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў журналіста Аляксандра Фядуту…

(Фядута: ) “Я вяртаўся недзе, прыблізна а 9-ай гадзіне вечару, пасьля заканчэньня апошняй сустрэчы з выбаршчыкамі. Увайшоў у пад’езд і, я наагул, звычайна, паколькі нейкі час нам спрабавалі пагражаць, звычайна я хадзіў з ахоўнікам. Але апошнія тры-чатыры дні людзей катастрафічна нехапала і я езьдзіў і хадзіў адзін”.

(Карэспандэнт: ) “Я б хацела запытацца, якога роду пагрозы Вы атрымлівалі… Па тэлефоне ці як?”

(Фядута: ) “І праз тэлефон, і праз пэйджар. Перад усім, канешне, тэлефонныя. Вы ведаеце, ішоў мат па тэлефоне. А потым мат канчаўся, напрыклад, словамі: “Ну што, сука, ідёш”. Ну, зразумела, што йшоў я толькі на выбары і наўрад ці хто-небудзь іншы зладзіў бы сабе такое задавальненьне аббрахаць незнаёмага чалавека. Вы ведаеце, я чалавек даволі мажны і вось таму звычайна карыстаюсы ліфтам. Восьпадняўся на ліфце, адчыніліся дзьверы, на цёмнай пляцоўцы перада мною стаяў малады хлопец, 22-25 гадоў мяркуючы па фігуры, спартовага такога целаскладу… Я зрабіў крок. Ён моцна ўдарыў мяне ў твар. Удар быў досыць трэніраваны, досыць кампэтэнтны, таму што літаральна адразу кроў заліла твар, я страціў раўнавагу і паваліўся, а ён спакойна сыйшоў”.

(Карэспандэнт: ) “Вы зьвярталіся ў міліцыю альбо ў паліклініку?”

(Фядута: ) “Першае, што я сказаў жонцы, калі націснуў званок, каб яна выклікала міліцыю, бо на мяне напалі. Міліцыя прыходзіла двойчы. Ад пачатку прыйшоў, як я разумею, дзяжурны, потым – сьледчы і сёньня я меў размову са сьледчым вышуку…”

(Карэспандэнт: ) “Усё ж гэтае здарэньне не паўплывала на Вашыя далейшыя пляны. Што, скажам, Вы зьбіраецеся рабіць заўтра?”

(Фядута: ) “Заўтра я зьбіраюся ўсё ж ачуняць і пайсьці на акругу бо гэта апошні дзень агітацыйнай кампаніі і я паабяцаў сустрэцца зь некаторымі выбаршчыкамі”.

(Карэспандэнт: ) “Спадар Фядута, гэта – ня самы лепшы момант, каб задаць Вам пытаньне, як Вы ацэньваеце свае шанцы, скажам, у змаганьні з Вашым вядомым канкурэнтам па акрузе Міхаілам Чыгіром. І ўсё ж спытаю Вас пра адчуваньні напярэдадні выбараў і пра выбарчую кампанію”.

(Фядута: ) “Вы ведаеце, з вашага дазволу, на гэтае пытаньне я адказаў бы 16 кастрычніка. А я магу сказаць толькі за сябе. Я заўсёды казаў: “Вядома – прайграць Чыгіру ня сорамна. Пытаньне: ці зможа Чыгір выйграць? На жаль, гэтая кампанія, якую вёў Міхаіл Мікалаевіч, пераконвае мяне ў тым, што ён ня змог знайсьці тых людзей, на якіх ён мог бы пакладацца”.

Гутарыла Алена Ціхановіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG