Злучаныя Штаты Амэрыкі сёньня заклікалі Аляксандра Лукашэнку спыніць
перасьлед незалежнай свабоднай прэсы. Заява Дзярждэпартамэнту
Прадстаўнік дзярждэпартамэнту Рычард Баўчар у распаўсюджанай сёньня
заяве адзначыў, што Вашынгтону стала вядома пра тое, што беларускія ўлады
выдалі загад аб канфіскацыі абсталяваньне незалежнай друкарні Мэджык –
які мусіць выкананы на наступны дзень пасьля выбараў.
Два дні таму банкаўскі рахунак друкарні быў зачынены.
Баўчэр асуджае гэтыя дзеяньні і заяўляе, што яны дадаткова характырызуюць
сытуацыю ў Беларусі, у якой амаль немагчыма правесьці справядлівыя, свабодныя
і дэмакратычныя выбары.
Баўчар заяўляе, што ЗША заклікаюць беларускія ўлады адклікаць загад,
аднавіць банкаўскі рахунак выдаветцва Мэджык і спыніць перасьлед незалежнай
прэсы.
Баўчар таксама нагадвае, што ЗША не прызнаюць вынікаў нядзельных выбараў,
да чаго заклікаў і ўрады іншых краінаў.
Вашынгтон, 13-га кастрычніка
Самае папулярнае
1