Парлямэнцкая “тройка” ПА АБСЭ, ПА Рады Эўропы і Эўрапарлямэнту прыбудзе
ў Менск 12 кастрычніка і будзе знаходзіцца ў краіне да 17 кастрычніка.
Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі Беларусі называюць эўарпейскіх пасланцоў
афіцыйнымі назіральнікамі за выбарамі. Мы яшчэ раз удакладняем статус дэлегацыі
“тройкі”. На сувязі ў Бэрліне Вольфганг Бэрэндт.
(Бэрэндт: ) “Я ня буду афіцыйным назіральнікам. Нашае Бюро вырашыла
кіравацца пастановамі Венскай тэхнічнай канфэрэнцыі. У Вене мы сказалі,
што нашая прысутнасьць на парлямэнцкіх выбарах ніяк не зьвязаная з прызнаньнем
дэмакратычнасьці гэтых выбараў.
(Карэспандэнт: ) “Існуе неразуменьне наконт гэтага ўжыванага слова “назіральнікі”.
Ці Вы маглі б удакладнць іхны статус ў часе выбараў у Беларусі?
(Бэрэндт: ) “Мы паспрабуем назіраць за выбарамі, для таго каб мець аб’ектыўнае
ўражаньне пра выбарчы працэс. Але мы ня будзем афіцыйнымі назіральікамі.
Экспэрты не зьяўляюцца афіцыйнымі назіральнікамі, але будуць толькі аналізаваць”.
(Караткевіч: ) “Ці спадар Бэрэндт патлумачыць усё ж розьніцу паміж афіцыйнымі
назіральнікамі і неафіцыйнымі назіральнікамі?”
(Бэрэндт: ) “Мы пра гэта даведаемся, калі прыедзем, у які спосаб будзем
рэгістравацца. Я яшчэ раз падкрэсьліваю, што мы ня едзем у якасьці афіцыйных
назіральнікаў. Пастаноўлена, што ня будзе афіцыйных назіральнікаў ад Рады
Эўропы. Мы паедзем у Беларусь у якасьці прадстаўнікоў Парлямэнцкай асамблеі
АБСЭ, але – яшчэ раз – не як афіцыйныя назіральнікі. Гэтаксама як і нямецкі
Бундэстаг, які пастанавіў не пасылаць афіцыйных назіральнікаў на выбары”.
(Караткевіч: ) “Дзяржаўнае беларускае тэлебачаньне некалькі разоў пакавала
інтэрвію зь Лідзіяй Ярмошынай, якая гаварыла (і паказвала ягоны ліст),
што старшыня КНГ АБСЭ ў Беларусі Ганс Георг Вік просіць зарэгістраваць
прадстаўнікоў парлямэнцкай тройкі ў якасьці міжнародных назіральнікаў.
Была інфармацыя, што прадстаўнікі “тройкі” наведаюць выбарчыя ўчасткі.
Камэнтаром было – Эўропа зьмяніла сваё меркаваньне”.
(Бэрэндт: ) “Дакладна – не. Мы сказалі, што будзем у Беларусі, каб атрымаць
агульнае ўражаньне, каб асэнсаваць цэлы выбарчы працэс. Мы пойдзем на некаторыя
ўчасткі і пабачым, як яны працуюць. Гэта не зьяўляецца афіцыйнай місіяй,
бо афіцыйная місія мусіць складацца з больш як аднаго прадстаўніка ад нашых
установаў. І мы таксама пачалі б нашую працу нашмат раней. Такім чынам,
гэта відавочна, што мы неафіцыйная місія. Мы толькі хочам бліжэй пазнаёміцца
з выбарчым працэсам. У панядзелак будзе спэцыяльная канфэрэнцыя, у часе
якой мы ўтрох зробім заяву пра нашыя ўражаньні. Гэта ня будзе афіцыйная
выснова, а толькі нашыя асабістыя ўражаньні”.
Гутарыла
Вольга Караткевіч, Прага
Самае папулярнае
1