Сёньня ля амбасады Рэспублікі Беларусь у Бэльгіі адбыўся пікет у падтрымку
беларускай дэмакратыі і Маршу Свабоды-3, якія быў арганізаваны Беларуска-бэльгійскім цэнтрам.
На сувязі ўдзельнік пікету Зьміцер Асташонак.
(Асташонак: ) “Наш цэнтар падтрымлівае дзеяньні аб’яднанай апазыцыі
і сумесна ладзіць гарачую восень у Бэльгіі. Плянуееца правесьці шэраг інфармацыйных
пікетаў і фотавыставаў аб становішчы ў Беларусі.
Зараз ля беларускай амбасады знаходзіцца 30 чалавек пад бел-чырвона-белымі
сьцягамі, якія трымаюць плякаты з патрабаваньнем вызваленьня палітычных
вязьняў, усталяваньня сапраўдных свабоды выбараў і свабоды слова, прыпыненьня
перасьледу за палітычныя погляды і іншыя.
Наш цэнтар падрыхтаваў афіцыйнае паведамленьне, але, як і заўсёды, з
амбасады да нас ніхто ня выйшаў”.
Самае папулярнае
1