Пра хаду мітынгу на пляцы Бангалёр расказвае Юры Сьвірко.
(Сьвірко: ) “Мітынг адкрыў Вінцук Вячорка. Ён паведаміў, што беларуская
міліцыя затрымала беларускіх коней, жывую Пагоню. Пасьля выступаў Станіслаў
Шушкевіч. Ён параўнаў эканамічны стан у суседняй Літве і Беларусі. Першы
сур’ёзны вуступ зрабіў Юры Хадыка, які пачаў яго словамі: “Вельмі сур’ёзная
прычына прывяла нас сюды, на лепшую ў Эўропе балотную станцыю”. Хадыка
сказаў, што ў гэтым няма нічога крыўднага, бо Беларусь – краіна балот.
Хадыка сказаў, што чатыры вядомыя ўмовы міжнароднай супольнасьці ўладамі
ня выкананыя, і таму ён заклікаў да байкоту выбараў”.
(Караткевіч: ) “Ці раздавалі некія ўлёткі?”
(Сьвірко: ) “Раздавалі ўлётку з заклікам да байкоту выбараў, раздавалі
спэцвыпуск газэты “Наша Свабода”, а яшчэ лідэр Лігі сэксуальных меншасьцяў
раздаваў свой новы бюлетэнь “Гей Паспаліты”.
Самае папулярнае
1