Рэпартаж яшчэ аднаго нашага карэспандэнта на Маршы Свабоды-3. Калёна
зрушылася ў накірунку вуліцы Сурганава і плошчы Бангалёр. Наш карэспандэнт
рухаецца разам з маніфэстантамі.
(Сьвірко: ) “Зараз у Менску 13:05. Вы, напэўна, чуеце, як калёна скандуе
“Жыве Беларусь!”. Удзельнікі Маршу ідуць па вуліцы Сурганава.
Наперадзе калёны людзі нясуць велізарны транспарант “Марш Свабоды”.
Зьлева яго трымае Валеры Шчукін, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-скліканьня.
Адразу за бел-чырвона-белым транспарантам з надпісам Freedom March – велізарны
сьцяг Эўрапейскага Зьвязу, а таксама сьцягі ўсіх усходнеэўрапейскіх краінаў
– Літвы, Латвіі, Эстоніі, Харватыі і г.д.
Людзі альбо скандуюць “Жыве Беларусь”, альбо сьпяваюць беларускія песьні.
Зараз мы набліжаемся да будынку Саюза журналістаў Беларусі. Недзе 1 кілямэтар
застаўся да плошчы Бангалёр”.
(Караткевіч: ) “Ці відаць сьцягі рэгіянальных прадстьаўніцтваў партыяў-удзельніцаў
Маршу Свабоды-3?”
(Сьвірко: ) “Тут ёсьць падстаўнікі рэгіёнаў, але іх сьцягі і транспаранты,
напэўна, недзе ў сярэдзіне калёны. У кожным разе, асюль, з пачатку, іх
ня бачна. Я бачу транспаранты, напрыклад, такія: контуры Беларусі і надпіс
“Тут рускі фашызм”, “Свабоду Клімаву” па-расейску і транспарант “БНФ –
гэта дастойнае жыцьцё”.
(Караткевіч: ) “Як паводзяцца ворганы аховы парадку? На рашейшых акцыях
было шмат міліцыянтаў…”
(Сьвірко: ) “Пакуль што ўсё спакойна. Я бачыў толькі палкоўніка міліцыі
Сяргея Саланца, які вёў прыяцельскія размовы з журналістамі газэты “Народная
Воля”. Ён жа паведаміўз, што паводле афіцыйных зьвестак, колькасьць удзелнікаў
зараз складае каля 3 тысяч чалавек. Арганізатары кажуць, што ў Маршы бярэ
ўдзел 10 тысячаў”.
Юры Сьвірко, Менск
Самае папулярнае
1