Перастаноўкі ў вышэйшых эшэлёнах дзяржаўнага апарату Беларусі камэнтуе
Сяргей Навумчык.
Сёньняшнія падзеі абвяргаюць прагнозы тых, хто лічыў, што з прыходам
Пуціна Масква адмовілася ад прэтэнзіяў на Беларусь. Выглядае, ісьціна ў
іншым: гэтыя прэтэнзіі пазбавіліся схалястычнасьці й набылі характар выверанай,
паэтапнай акцыі.
Цягам апошняга часу ключавыя пасады ў апараце міністэрства абароны,
КГБ, міністэрства ўнутраных справаў, у памежных войсках і ў мытні занялі
этнічныя расейцы; некаторыя зь іх, паводле пэўных зьвестак, нават не пазбавіліся
грамадзянства Расейскай Фэдэрацыі.
Тое, што сёньня расейцы, прычым непасрэдна зьвязаныя з маскоўскімі спэцслужбамі,
канчаткова ўзялі пад кантроль сілавыя ведамствы – яшчэ не азначае, што
Масква пачынае працэс адсоўваньня Лукашэнкі ад улады. Але калі б Крэмль
паставіў такую мэту – ён проста абавязаны быў бы прымусіць Лукашэнку зрабіць
тое, што адбылося сёньня.
Пры такім варыянце падзеяў Лукашэнка губляе кантроль над ключавымі сілавымі
ведамствамі і можа рыхтавацца да нейкага новага, зусім не камфортнага жыцьця.
Праблема ў тым, што наступным крокам Масквы можа быць – ужо пры новым прэзыдэнце
– пазбаўленьне Беларусі незалежнасьці.
Сяргей Навумчык, Прага
(Заўтрашняя перадача Сяргея Навумчыка «СС-2000. Спэцслужбы на мяжы
стагодзьзяў” будзе цалкам прасьвечаная новым кадравым перастаноўкам у беларускіх
спэцслужбах)
Самае папулярнае
1