Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


(эфір 23 лістапада)
Прадпрымальнікі Берасьця далучыліся да страйку насуперак жаданьню лідэраў мясцовага прадпрымальніцкага прафсаюзу.

Яшчэ 22 лістапада, напярэдадні акцыі пратэсту, кіраўнік Берасьцейскага Саюзу прадпрымальнікаў “Садзейнічаньне” Уладзімір Мазалаў заявіў, што гандляры гэтага гораду ня будуць удзельнічаць у папераджальным страйку, які абвесьцілі іхныя калегі ў іншых гарадах Беларусі.

Спадар Мазалаў ня толькі адмоўна выказаўся наконт мэтазгоднасьці правядзеньня гэтага страйку, але і зазначыў, што статут грамадзкага аб’яднаньня, якое ён узначальвае, забараняе выкарыстоўваць страйк як сродак барацьбы прадпрымальнікаў за свае правы.

Але берасьцейскія гандляры не прыслухаліся да парадаў старшыні гарадскога прафсоюза прадпрымальнікаў. Пераважная большасьць тых, хто гандлюе на рынках гораду, сёньня вырашыла не выходзіць на працу і падтрымаць агульнарэспубліканскую акцыю пратэсту.

Нягледзячы на тое, што ў Берасьці прадпрымальнікамі ня быў створаны свой адмысловы страйкам, прыватныя гандляры атрымлівалі ўсю інфармацыю зь Беларусі пра падрыхтоўку да сёньняшняй працы.

Пустыя прылаўкі рэчавых рынкаў зьявіліся поўнай нечаканасьцю і для берасьцейскіх уладаў. Яны не прадбачылі, што мясцовыя прадпрымальнікі здолеюць арганізавана і адказна правесьці свой папераджальны страйк.

Алег Супрунюк, Берасьце

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG