Аляксандар Лукашэнка стаў героем чарговага скандалу. СМІ распаўсюдзілі
інфармацыю, што Тамара Рохліна, удава дэпутата Дзяржаўнай Думы Расеі генэрала
Льва Рохліна, заявіла, што Лукашэнка дапамагаў генэралу грашыма для арганізацыі
выступу сілавікоў у Расеі.
Нагадаем, што гэты выступ быў ськіраваны супраць тагачаснага прэзыдэнта
Расеі Барыса Ельцына. Праўда, адвакаты Рохлінай сьцьвярджаюць, што ў сваім
заключным слове яна нічога не казала пра Аляксандра Лукашэнку і фінансаваньне
беларускім бокам вулічных акцыяў левай апазыцыі. Цяперашняе кіраўніцтва
“Руху ў падтрымку арміі” таксама заяўляе, што не атрымоўвала ад Лукашэнкі
фінансавай дапамогі.
Адвакаты Тамары Рохлінай назвалі фальшыўкай тэкст ейнага апошняга слова,
які распаўсюдзілі журналісты. Тамара Рохліна не рабіла ніякіх палітычных
заяваў, - паведаміў адвакат Анатоль Кучарэна. Дэпутат Дзярждумы Віктар
Ілюхін таксама адмаўляе, што Аляксандар Лукашэнкас фінансваў “Рух у падтрымку
арміі”. Ілюхін заявіў, што ён ня ведае пра ніякую мірную акцыю спэцслужбаў
супраць кіраўніцтва Расеі, якую, быццам, рыхтаваў Рохлін і на правядзеньне
якой, быццам, даваў Аляксандар Лукашэнка.
Ілюхін заявіў, што меў блізкі кантакт з Рохліным і ведае, што “такіх
мерапрыемстваў, каб вывесьці прадстаўнікоў сілавых структураў на вуліцы,
не рыхтавалася”.
Нагадаю, што Віктар Ілюхін пасьля сьмерці Льва Рохліна ачоліў “Рух у
падтрымку арміі” і ў яго ёсьць усе падставы хаваць магчымыя фінансавыя
стасункі арганізацыі з Аляксандрам Лукашэнкам. Рэч у тым, што, паводле
расейскага заканадаўства, палітычным партыям забаронена мець фінансаваньне
з-за мяжы. І саюзьніцкі статус Беларусі тут – не падства для выключэньня.
Любы факт фінансаваньня партыі з-за мяжы можа мець наступствам яе забарону
праз суд. Тым больш, што “Рух у падтрымку арміі” мае ў Расеі імідж адыёзнай
арганізацыі. Магчыма, разумеючы гэта, Віктар Ілюхін пазьбягаў сёньня любых
кантактаў з журналістамі.
Віктар Дзятліковіч, Масква
Самае папулярнае
1