У калгасах Гарадзеншчыны зноў ня плацяць грошай за працу. Няма чым.
512 мільёнаў рублёў—такая запазычанасьць перад калгасьнікамі…
Варта ўзгадаць, што менавіта на Гарадзеншчыне -- у Лідзкім раёне Аляксандр
Лукашэнка ўзьняў шум з заробкамі. Маўляў, каб нядобрыя начальнікі тэрмінова
ўсё сплацілі працоўным. А ён --Лукашэнка - пракантралюе. Прычым, ва ўсёй
краіне. Было гэта пад час жніва. Запазычанасьць па заробках у вобласьці
тады сапраўды была велізарнай - амаль 4 мільярды рублёў. Большая частка
сумы прыпадала якраз на калгасы.
Аблвыканкам імкнуўся як найхутчэй адрапартаваць, што даўгоў па заробках
больш няма. Усіх вымушалі браць крэдыты для выплаты грошай. Цікава, аднак,
што ў самім Лідзкім раёне нават да канца верасьня ня здолелі скасаваць
запазычанасьць менавіта ў большасьці калгасаў. За гэта 9 старшыняў былі
пакараны, як асобы, якія "ня выканалі адказнае даручэньне Лукашэнкі".
Цяпер жа, у параўнаньні зь верасьнем, запазычанасьць па заробках у вобласьці
павялічылася болей, як у 100 разоў! Заробкі ня выплачаны у 80-ці калгасах.
Грошы не атрымалі амаль 20 тысяч чалавек. Гэта--каля 18 працэнтаў ад усіх
працаўнікоў сельскай гаспадаркі вобласьці. 512 мільёнаў рублёў ня выплацілі
калгасьнікам. А яшчэ некалькі мільёнаў--рабочым.
Атрымліваецца, што гарадзенскія ўлады зноў "ня выканалі адказнае даручэньне"
Лукашэнкі.
Сяргей Астраўцоў, Горадня
Самае папулярнае
1