Выканаўчы дырэктар Міжнароднай Лігі правоў чалавека Кэці Фітцпатрык
накіравала ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з падзеямі 12 лістапада
ў Менску.
У лісьце выказваюцца патрабаваньні да Лукашэнкі:
- забясьпечыць, каб усе тыя, хто яшчэ знаходзіцца пад
арыштам, былі вызваленыя, і ўсе абвінавачаньні супраць іх
былі скасаваныя;
- каб было праведзенае поўнае расьледваньне паведамленьняў пра жорсткія
паводзіны міліцыі ў часе і пасьля акцыі пратэсту;
- каб былі выкарыстаныя ўсе прадугледжаныя законам захады супраць міліцыянтаў,
абвінавачаных у падобнай жорсткасьці;
- каб былі зробленыя захады дзеля забесьпячэньня ў будучым канстытуцыйныга
і прызнанага міжнароднай супольнасьцю права грамадзянаў удзельнічаць у
мірных акцыях пратэсту.
Кэці Фітцпатрык,
выканаўчы дырэктар Міжнароднай Лігі правоў чалавека,
Ню-Ёрк
выканаўчы дырэктар Міжнароднай Лігі правоў чалавека,
Ню-Ёрк