Міжнародная ліга правоў чалавека накіравала ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі
з нагоды перасьледу незалежнай прэсы ў Беларусі.
Выканаўчы дырэктар гэтай няўрадавай арганізацыі, створанай пад эгідай
ААН, Кэці Фіцпатрык выказвае ў лісьце глыбокую заклапочанасьць ў сувязі
з працягам перасьледу незалежнай прэсы ў Беларусі – папярэджаньнем газэце
“Наша Слова” і нападам на газэту “Шаг” у Баранавічах.
“Гэтыя ды іншыя трывожныя выпадкі апошняга часу – гаворыцца ў лісьце
– перарэгістрацыя друкаваных выданьняў, канфіскацыя асобнікаў шэрагу незалежных
газэтаў і напад на рэдакцыю газэты ёсьць яўнай спробай новага наступу на
недзяржаўныя арганізацыі й незалежную прэсу ў Беларусі.
Асабліва гэта тычыцца тых выданьняў, што асьвятляюць палітычнае жыцьцё,
парушэньні правоў чалавека, выступаюць у абарону пацярпелых, і – як у выпадку
з “Нашым Словам” – садзейнічаюць разьвіцьцю беларускай мовы й культуры.”
Міжнародная Ліга правоў чалавека, гаворыцца далей, “занепакоеная апошнімі
крокамі ў кампаніі здушэньня свабоднай прэсы ў Беларусі.
Мы асабліва заклапочаныя тым, што гэты націск аднавіўся пры тым, што
ўлады неаднаразова запэўнівалі ў сваім сур’ёзным стаўленьні да патрабаваньняў
датрымоўваць стандарты АБСЭ на выбарах.
Мы лічым жыцьцёва неабходнымі для разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі ня
толькі доступ да дзяржаўных медыяў, але адмову ад практыкі незаконных абмежаваньняў
выхаду незалежных медыяў.
Мы заклікаем неадкладна спыніць грубыя парушэньні асноўных прынцыпаў
свабоды прэсы і сходаў!” – гаворыцца ў лісьце Міжнароднай лігі правоў чалавека
на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Самае папулярнае
1