З адмысловай заявай адносна Беларусі выступіў амабасадар ЗША ў
Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Дэйвід Джонсан.
Выступаючы перад Сталай Радай АБСЭ ў Вене ён заявіў:
“Мы вельмі дэталёва азнаёміліся са справаздачай амбасадара Віка.
Мы выказваем шкадаваньне, што не зважаючы на высілкі Кансультацыйна
– назіральнай групы АБСЭ, парляманцкай тройкі, і міжнародных, праваабарончых
арганізацыяў, нядаўнія выбары ў Беларусі былі крокам назад ад дэмакратыі.
Кансультацыйна-назіральная група працавала сумесна з неўрадавымі (беларускімі)
арганізацыямі над стварэньнем сеткі зь 5, 500 мяйсцовых назіральнікаў,
якія сачылі за выбарамі на 3,500 выбарчых участках і заслугоўваюць асаблівага
адзначэньня й прызнаньня.
Паводле амбасадара Віка, гэтыя назіральнікі рашуча сцьвердзілі, што
неабходных 50-ці адсоткаў галасоў не набралася ў больш як траціне выбарчых
участкаў.
Яны сабралі доказы таго, што выбарчая актыўнасьць па ўсёй краіне дасягала
40 адсоткаў, а не 60-ці, як заяўляюць улады.
Назіральнікі зафіксавалі 80 розных выпадкаў маніпуляцыі ў часе падліку
галасоў.
На жаль, апошнія выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЭ, не
былі ані свабоднымі, ані справядлівымі, ані дэмакратычнымі.
У кантэксьце гэтага мы лічым, што Вярхоўны Савет Беларусі 13-га скліканьня,
які узначальвае Сымон Шарэцкі, павінен надалей лічыцца міжнароднай грамадзкасьцю
легітымным парлямантам Беларусі.
Хаця мы ня мусім забывацца на выбары, якія ўжо адбыліся, куды больш
важна глядзець наперад, на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў наступным годзе.
Беларускія ўлады сьцьвяджаюць, што Аляксандар Лукашэнка мае ўсеагульную
падтрымку з боку беларускіх грамадзянаў.
Мы хацелі б, каб гэтая падтрымка была спраўджаная.
Калі Лукашэнка дазволіць правесьці свабодныя, справядоівыя і дэмакратычныя
выбары, мы першыя ўхвалім іхныя вынікі.
Беларускі народ заслугоўвае свабодных і справядлівых выбараў. Беларускія ўлады павінны зрабіць ўсё магчымае, каб такімі былі выбары ў наступным годзе. Толькі такія выбары атрымаюць прызнаньне з боку міжнароднай грамадзкасьці”. Заявіў учора амбасадар ЗША перад Сталай Радай Арганізацыі
Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе.
Беларускі народ заслугоўвае свабодных і справядлівых выбараў. Беларускія ўлады павінны зрабіць ўсё магчымае, каб такімі былі выбары ў наступным годзе. Толькі такія выбары атрымаюць прызнаньне з боку міжнароднай грамадзкасьці”. Заявіў учора амбасадар ЗША перад Сталай Радай Арганізацыі
Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе.