Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Справу магілеўца Ўладзімера Лапцэвіча камэнтуе прэсавы сакратар беларускага МЗС Павал Латушка.

(Латушка: ) “Так, я магу пацьвердзіць, што міністэрства замежных справаў Беларусі атрымала ад камітэта правоў чалавека ААН такі зварот. Хацеў бы сказаць наступнае. Прэцэдэнтаў у Рэспубліцы Беларусь па такіх справах яшчэ не было. Практыка іх імплементацыі ў нацыянальным заканадаўстве Беларусі практычна адсутнічае. МЗС даручыла прадстаўніцтву Рэспублікі Беларусь пры аддзяленьні ААН у Жэнэве правесьці кансультацыі з сакратарыятам камітэту правоў чалавека ў пытаньні прынятай міжнароднай працэдуры імплементацыі падобных выпадкаў у міжнародным заканадаўстве. Інфармацыя аб кроках, зробленых Беларусьсю, будзе прапанаваная да ведама камітэту правоў чалавека ў межах абароны чарговай пэрыядычнай справаздачы аб выкананьні міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах”.

(Карэспандэнт: ) “Паводле нормаў, гэтае рашэньне павінна было быць прынятае на працягу трох месяцаў. Калі можна чакаць, як Вы думаеце, нейкіх вынікаў?”

(Латушка: ) “Яшчэ раз кажу, вынікі будуць дакладзеныя камітэту правоў чалавека ў межах абароны чарговай пэрыядычнай справаздачы аб выкананьні міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах…”

(Карэспандэнт: ) “Я гэта разумею, але якраз днямі гэты трохмесячны тэрмін скончыўся…”

(Латушка: ) “Я разумею Вас, але хачу сказаць, што тое, калі мы гэтую справаздачу прадставім, залежыць ужо ня толькі ад беларускага боку. Гэта залежыць, калі камітэт правоў чалавека ААН прыме нашую справаздачу для разгляду, і тады будзе прадстаўленая і пазыцыя Беларусі на гэты конт”.

Гутарыла
Алена Радкевіч, Прага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG