Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


(эфір 30 траўня)
Выдавец газэты “Наша Свабода” Павал Жук камэнтуе рэзкую ноту Міністэрства замежных справаў Беларусі і выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў зьвязку зь візытам дэлегацыі беларускай апазыцыі ў ЗША…

(Жук: ) “Я думаю, што ў першым і другім выпадку гаворыць проста рэўнасьць. Тыя людзі за 6 гадоў свайго панаваньня ў Беларусі ня здолелі ня толькі здабыць якія-небудзь інвэстыцыі для краіны, але нават іх не прымалі ў ніводнай прыстойнай дзяржаве. Пагэтаму была такая рэзкая ацэнка нашай паездкі. Тут спадар Лукашэнка крыху памыляецца. Не хадзілі і не прасілі нічога. Ёсьць такія сытуацыі, калі людзі гатовыя самі дапамагаць. Мы не хадзілі папрашайкамі і ня будзем гэтага рабіць ніколі…”

(Караткевіч: ) “Фактычна ў словах Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што апазыцыя за акіянам думае пра грошы для зьвяржэньня ўлады ёсьць абвінавачваньні ў спробах дзяржаўнага перавароту. Гэта можа мець нейкія наступствы для лідараў апазыцыі. На Вашую думку, чаму такая рэзкая заява?”

(Жук: ) “Тут перапляценьне праблемаў. Сытуацыя ў тым, што Лукашэнка ўжо дакладна зразумеў, што яго час сканчаецца. Ён спаліў за сабой усе масты. Жадаючы аб”яднацца з Расеяй, ён усё паставіў ва-банк. Ён не даглядаў за эканомікай, не даглядаў за палітыкай. Ён проста хацеў улады. І хацеў хутчэй перабегчы ў Маскву. Але там зьявіўся новы лідар, які не дае яму аніякіх шанцаў.”

Гутарыла Вольга Караткевіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG