У мінулую нядзелю ў Маскву прыбыла дэлегацыя апазыцыйных сэрбскіх лідэраў.
Сёньня яны сустрэліся з прадстаўнікамі партыі “Яблоко”, а таксама з кіраўніком
аднаго з рэгіянальных дэпартамэнтаў расейскага МЗС.
Сэрбскі і беларускі народы вельмі падобныя. І ня толькі тым, што абедзьве
краіны – ізгоі ў сучаснай Эўропе, што імі кіруюць дыктатары, што менавіта
іх Расея разглядае як сваіх саюзьнікаў. Шырока распаўсюджаныя сымпатыі
да Расеі спараджаюць у пэўных колах апазыцыі і Беларусі, і Сэрбіі спадзяваньні
на тое, што Масква можа садзейнічаць дэмакратызацыі абедзьвюх краінаў.
Як Расея падтрымлівае дэмакратыю ў сваіх саюзьнікаў – беларусы добра памятаюць
па рэфэрэндуме 1996 году.
У мінулую нядзелю ў Маскву прыбылі лідэры найбольш ўплывовых сэрбскіх
апазыцыйных партыяў: Вук Драшкавіч, Ваіслаў Кастуніца і Зоран Джынджыч.
Кіраўнік дэлегацыі Драшкавіч напярэдадні візыту выказаў спадзяваньне, што
“Расея спыніць падтрымку белградзкага рэжыму і пасадзейнічае ператварэньню
Сэрбіі ў дэмакратычную дзяржаву”. Сэрбскія апазыцыянэры прыехалі ў Маскву
на запрашэньне партыі “Яблоко”. Але, паводле словаў Драшкавіча, яшчэ 10
дзён таму была дасягнутая дамоўленасьць, што пад час візыту адбудзецца
сустрэча прадстаўнікоў сэрбскай апазыцыі з расейскім міністрам замежных
справаў Ігарам Івановым. Тым ня менш сёньня прэсавая служба МЗС Расеі паведаміла,
што сп-р Іваноў сэрбскіх гасцей ня прыме, бо цалкам заняты сустрэчай з
прадстаўнікамі Эўразвязу.
Супярэчлівая інфармацыя, якая паступае сёньня з Масквы, ёсьць адлюстраваньнем
ваганьняў афіцыйнае Масквы ў адносінах да сытуацыі ў Сэрбіі. Паведамляецца,
што сёньня раніцай сэрбскія апазыцыянэры былі прынятыя кіраўніком аднаго
з рэгіянальных дэпартамэнтаў расейскага МЗС, дасьведчаныя крыніцы ня выключаюць,
што адбудзецца іх сустрэча з адным з намесьнікаў міністра замежных справаў.
Гасьцей з афіцыйнага Белграду Масква прымае значна больш цёпла і на
значна больш высокім ўзроўню: нядаўна Маскву наведалі міністры замежных
справаў і абароны Югаславіі. Прыём, аказаны кіраўніку абарончага ведамства
Югаславіі Драгалюбу Айданіку наогул выклікаў міжнародны скандал – сп-р
Айданік расшукваецца трыбуналам ААН у вайсковых злачынствах.
Але для Расеі адносіны з Югаславіяй, як, дарэчы, і з Беларусьсю, - частка
яе больш шырокай эўрапейскай і ўсясьветнай палітыкі.
Сёньня, калі сэрбскія апазыцыянэры шукалі сабе суразмоўцаў у расейскім МЗС, прэзыдэнт Расеі Пуцін прымаў дэлегацыю Эўразьвязу на чале з кіраўніком Эўракамісіі Рамана Продзі і прэмьерам Партугаліі Антоніа Гутэрасам. На пачатку сустрэчы Пуцін заявіў, што Расея была, есьць і будзе часткаю Эўропы па сваім месцазнаходжаньні, культуры і накірунку эканамічнай інтэграцыі. Магчыма, прыём у МЗС сэрбскіх апазыцыянэраў павінен быў прадэманстраваць, што гэтыя заявы расейскага лідэра – не пустыя словы. Але гэтая дэманстрацыя была дастаткова абмежаванай і дазіраванай, каб не пакрыўдзіць афіцыйны Белград: Драшкавіча і ягоных калегаў прыняў дробны міністэрскі клерк. Зрабіць жэст ў бок сэрбскіх апазыцыянэраў Маскву мог прымусіць таксама ўздым масавых хваляваньняў у Югаславіі – ўжо больш тыдня шмат ў якіх гарадох Югаславіі праходзяць мітынгі і дэманстрацыі супраць наступу на свабоду слова і з патрабаваньнямі адстаўкі прэзыдэнта Мілошавіча. Цікава адзначыць, што з усіх думскіх фракцыяў з сэрбскімі апазыцыянэрамі сустрэліся толькі прадстаўнікі фракцыі “Яблоко”. Кіраўнік камітэту Думы па зьнешніх сувязях Рагозін, які яшчэ ўчора абяцаў прыняць гасьцей, сёньня накіраваў на сустрэчу зь імі сваіх намесьнікаў. І сёньняшняя паездка сэрбскіх апазыцыянэраў у Маскву, і беларускі досьвед сьведчаць пра тое, што падтрымка дэмакратыі ў краінах-саюзьніцах ня лічыца ў сьпісе прыярытэтаў расейскае зьнешняе палітыкі. Юры Дракахруст