Кіраўнік кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску Ганс Георг Вік
камэнтуе ліст Зянона Пазьняка.
(Вік: ) “Гэта няпраўда. Мы выказваліся ў абарону тых, хто быў зьбіты,
незаконна арыштаваны, каго перасьледвалі. Мы выказваліся публічна ў падтрымку
ўсіх гэтых асобаў. Мы абсалютна не адрозьніваем сп. Беленькага ад астатніх,
якія пацярпелі пад час той дэманстрацыі. У прыватнасьці, тады быў арыштаваны
і член групы АБСЭ.
Так што я лічу крытыку сп. Пазьняка неабгрунтаванай. Мы лічым, што Кансэрватыўна-Хрысьціянская
партыя БНФ павінна была б падтрымліваць нашыя спробы дапамагчы Беларусі
ў вельмі крытычны момант. Крытыка на адрас АБСЭ няслушная”.
Гутарыў
Аляксандар Лукашук
Самае папулярнае
1