Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


“Я ня бачу перадумоваў для ўваходжаньня Ўкраіны ў сыстэму калектыўнае бясьпекі СНД”, – лічыць палітоляг, кандыдат гістарычных навук Аляксандар Ціхаміраў.

(Цыганкоў: ) “Стасункі Ўкраіны й Беларусі, суседніх дзяржаваў, якія абралі розныя вонкапалітычныя вэктары, разьвіваюцца далёка ня лепшым чынам. Тут і шматгадовая праблема ўкраінскае запазычанасьці, і падзеньне ўзаемнага таваразвароту, і скандальныя палітычныя сытуацыі, напрыклад, калі летась Аляксандар Лукашэнка ня быў запрошаны ў Ялту на сустрэчу кіраўнікоў краінаў рэгіёну.

Чаму беларуска-ўкраінскія дачыненьні разьвіваліся менавіта такім чынам? З гэтага пытаньня мы пачалі размову з Аляксандрам Ціхаміравым…”

(Ціхаміраў: ) “Беларусь і Ўкраіна на першых парах імкнуліся ўступіць у эўрапейскую супольнасьць, але імкнуліся паасобку. Гэта выглядала як канкурэнцыя. Інакш яны глядзелі на СНД. У той час, як Беларусь імкнулася да больш трывалага саюза перш за ўсё з Расеяй, Украіна старалася адасобіцца ад Расеі і імкнулася наадварот прыстасавацца як мага хутчэй да эўрапейскіх структураў. Украіна разглядала СНД як часовы мэханізм, які павінен спрыяць цывілізаванаму разводу. А Беларусь наадварот імкнулася ўмацаваць яго аж да таго, каб стварыць наднацыянальныя органы з шырокімі паўнамоцтвамі. Гэта таксама спрыяла аддаленьню Ўкраіны і Беларусі. Украіна дрэйфавала ў бок захаду, Беларусь – у бок Расеі”.

(Цыганкоў: ) “Сёньня адной з праблемаў двухбаковых адносінаў зьяўляецца праблема гэтак званага доўгу. Гэтак званага таму, што Ўкраіна заяўляе, што яго няма, а Беларусь кажа, што Ўкраіна вінаватая ёй больш за 200 мільёнаў”.

(Ціхаміраў: ) “Доўг стварыўся па-сутнасьці не ў савецкія, а ў постсавецкія часы, у 1992 годзе, калі Беларусь пастаўляла сваю прадукцыю на Ўкраіну. Украіна тады за яе не плаціла. Тады былі праблемы з узаемаразьлікамі. Беларусь патрабуе, каб ёй вярнулі гэты доўг нейкай маёмасьцю, а Ўкраіна не сьпяшаецца з гэтым, і гэта будзе цягнуцца, я думаю, яшчэ не адзін год”.

(Цыганкоў: ) “Сёньня ў Берасьці яна ня будзе вырашаная?”

(Ціхаміраў: ) “Я думаю, што не. У Беларусі няма мэханізмаў, каб запатрабаваць ад Украіны неадкладнае выплаты доўгу. Адзінае – дамова аб мяжы, які Беларусь ня хоча ратыфікаваць. Але гэта не такая істотная праблема”.

(Цыганкоў: ) “Украіна досыць жорстка акрэсьліла свой зьнешнепалітычны вэктар. Але Аляксандар Лукашэнка пры кожнай нагодзе паўтарае, што Ўкраіна павінна ці ўваходзіць у беларуска-расейскі саюз, ці, як апошні раз, у дамову аб калектыўнай бясьпецы.
На што ён разьлічвае, калі робіць такія заявы?”

(Ціхаміраў: ) “Гэта яго асабісты погляд, яго мроі без уліку рэальнай палітыкі Ўкраіны, і пазыцыяў украінскай эліты. Украіна выразна акцэнтуе празаходні напрамак у сваёй палітыцы. Яна ўмацуоўвае свае адносіны з НАТА, на яе тэрыторыі праходзяць вучэньні НАТА. Ёй калектыўная бясьпека СНД непатрэбная – яна зодлела стварыць вакол сябе сяброўскае акружэньне. Тым больш, што калектыўная бясьпека будзе падпарадкаваная Расеі”.

Гутарыў

Віталь Цыганкоў, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG