Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Агенцтва DPA сёньня паведамляе, што міністар замежных справаў Ізраілю прапанаваў сваім суайчыньнікам не падарожнічаць зараз у краіны былога СССР з нагоды паведамленьняў пра высокі, небясьпечны для здароўя ўзровень радыяцыі ў Беларусі, у прыватнасьці вакол сталіцы краіны Менску. Аднак прэсавы сакратар ізраільскага міністэрства адкінула паведамленьне па тое, што Ізраіль зачыніў сваю амбасаду у Менску.

Прадстаўніца сказала, што ў Ізраіль выехалі толькі члены сем’яў супрацоўнікаў і тэхнічны пэрсанал. Яны праходзяць мэдычнае абсьледаваньне. Згодна ізраільскіх крыніцаў, узровень радыяцыі ў Менску ў 7 разоў большы за норму.

Сёньня газэта “Ерусалем пост” са спасылкаю на Габрэйскае агенцтва Сахнут паведамляе, што Ізраіль эвакуяваў сваю амбасаду з Беларусі з-за высокага ўзроўню радыяцыі. Цяпер супрацоўнікі праходзяць мэдычнае абсьледаваньне ў Ерузаліме. Пра гэта мы паведамлялі ўчора.

Газэта “Ерусалем пост” нагадвае таксама, што ў Беларусі зараз жыве 32 тысячы габрэяў і членаў габрэйскіх сем’яў, якія, паводле ізраільскага закону аб рэпатрыяцыі, маюць права прыехаць у гэтую краіну на сталае жыхарства. Зь іх 250 ужо маюць ізраільскія візы, а з пачатку году туды выехала ўжо 650 чалавек.

Паводле крыніцаў газэты, супрацоўнікі японскай амбасады ў Менску таксама былі эвакуяваныя . Кіраўнік Габрэйскага агенцтва ў Менску Барух Канчыл атрымаў указаньне заставацца ў горадзе на выпадак, калі спатрэбіцца арганізоўваць масавую эвакуацыю. Прадстаўнікі агенцтва ў суседніх рэгіёнах таксама папярэджаныя, што яны могуць быць прыцягнутыя да дапамогі у гэтай апэрацыі. Адзін з кіраўнікоў Габрэйскага агенцтва Хаім Чэсьлер сказаў, што ў выпадку неабходнасьці, яны справяцца з апэрацыяй, бо Менск – вялікі горад і мае неабходныя ўмовы. Так ён адказаў на пытаньне журналістаў пра магчымасьць масавай эвакуацыі.

Алена Ціхановіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG