Сёньня ў Горадні сябры Маладога Фронту і Маладзёвага антыфашыстоўскага
цэнтру правялі антыфашыстоўскую акцыю. Адзін з удзельнікаў, Валеры Кісель,
быў часова затрыманы міліцыяй.
Моладзь, каля 30 чалавек, зьявілася каля мясцовага Кургана славы, дзе
ўлады праводзілі сьвята перамогі. Публіцы раздаваўся нумар гарадзенскага
бюлетэня Маладога Форнту “Дзіда” з аглядам антыфашыстоўскае прэсы. Удзельнікі
трымалі плякаты з надпісамі “Раздавім фашысцкую гадзіну!” ды іншымі. Зьявілася
міліцыя ды забрала Валера Кісяля з транспарантам “Фашызм, камунізм, таталітарызм
ня пройдзе”.
Паводле словаў аднаго з удзельнікаў, Андрэя Мялешкі, яны прастаялі пасьля
гэтага яшчэ гадзіны паўтары, і ветэраны ставіліся да іхнага пікету нармальна.
Валера Кісяля пратрымалі некалькі гадзінаў, і, як паведамілі мне ў Кастрычніцкім
РАУС гораду, пасьля прафіляктычнай гутаркі выпусьцілі.
Сяргей Астраўцоў, Горадня
Самае папулярнае
1