(эфір 3 траўня)
Як мы ўжо паведамлялі, сёньня ў Брусэлі ля будынка Эўрапарлямэнту прайшоў пікет з мэтай прыцягнуць увагу і дамагчыся рэакцыі сяброў гэтай уплывовай установы на сытуацыю ў Беларусі. З намі на сувязі ў Брусэлі ўдзельнік акцыі Ігар Лазарчук. (Сокалаў: ) “Ігар, мы з Вамі разьвіталіся, калі Вы стаялі ў пікеце каля галоўнага ўваходу ў Эўрапарлямэнт і разам зь іншымі патрабавалі ад гэтай аўтарытэтнай установы прыняць жорсткую рэзалюцыю ў справе Беларусі”. (Ігар: ) “Так, мы трымалі плякаты “Эўропа, не ігнаруй Беларусь”, “Заклікаць беларускае кіраўніцтва правесьці свабодныя выбары”, “Беларусь сёньня: перасьлед мас-мэдыя, палітычныя працэсы, забойствы і зьнікненьне палітычных апанэнтаў”. (Сокалаў: ) “Як далей разьвіваліся падзеі?” (Ігар: ) “Далей да нас выйшаў памочнік дэпутата Мары Ані Экслер Бехуін і дэпутат ад фракцыі зялёных Франк Славахол. Яны прынесьлі нам кавы і запрасілі нас на абед у Эўрапарлямэнт для азнаямленьня з нашымі думкамі і на знаёмства з Эўрапарлямэнтам. Прыкладна ў гадзіну трыццаць мы ўжо пайшлі ў Эўрапарлямэнт, яны нас пачаставалі абедам. Мы выказалі сваю думку, на працягу ўсяго часу мы давалі свае інфармацыйныя улёткі, якія былі складзеныя Беларускім Гэльсынскім камітэтам, заяву ад партыі БНФ, Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, Сацыял-дэмакратычнай партыі аб становішчы ў Беларусі. Гэта быў своеасаблівы такі прайзліст. Перад гэтым мы паслалі эўрапарлямэнтарам прыкладна каля трохсот лістоў аб падзеях, якія творацца на Беларусі і прыкладна больш за дзьвесьце-трыста лістоў раздалі так да пяці гадзін вечара. Здараліся вельмі цікавыя выпадкі. Да нас падыйшлі тайваньскія парлямэнтары і яны выказалі нам такое стаўленьне – што яны супраць акупацыі
Кітаем Тайваня, як і акупацыі Расеяй Беларусі. А пятнаццатай гадзіне да нас выйшаў віцэ-прэзыдэнт па сувязях з Украінай, Беларусьсю, Малдовай, дэпутат Ленар Сэкрэтус. Ён таксама выказаў нам падтрымку і заклапочанасьць становішчам у Беларусі. А шаснаццатай гадзіне да нас выйшаў сакратар у справе Эўрапарлямэнту дэпутат Дэвід Лоул, таксама паведаміў пра сваю падтрымку і сказаў, што ў чэрвені яны з дэлегацыяй Эўрапарлямэнту зьбіраюцца ў Менск, дзе будуць спрабаваць правесьці перамоўны працэс паміж уладамі і апазыцыяй. Падыходзілі дэпутаты Швэцыі. Гэты час быў такі напружаны. Прыходзілі парлямэнцкія групы з Галяндыі, Партугаліі, Швэцыі. Нас здымала партугальскае тэлебачаньне, журналісты Грэцыі, бэльгійскае галоўнае тэлебачаньне РТЛ. І яшчэ адзін цікавы выпадак. На гэты час у Эўрапарлямэнце была заплянаваная выстава па тэматыцы Чарнобылю ад Беларускай амбасады. Мажліва, гэтая акцыя прыцягнула ўвагу беларускага кіраўніцтва. Дый самі эўрапарлямэнтары сказалі, што сёньня ўвечары яны паспрабуюць данесьці нашую думку да беларускага пасла”. (Сокалаў: ) “Дзякуй. Нагадаю нашым слухачам, што на сувязі ў Брусэлі з намі быў Ігар Лазарчук”. Гутарыў Сяржук Сокалаў-Воюш