Артыкул “Рух кантынэнту”, апублікаваны ў апошнім нумары брытанскага
часопісу Ekonomist, прысьвечаны прабемам міграцыі ў Эўропе. Галоўная думка
артыкулу, вынесеная ў падзагаловак, – “Замежнікі цякуць ў Эўразьвяз ў пошуках
працы. Іх часта бэсьцяць, але яны ўсе больш неабходныя”.
Артыкул пачынаецца з аповяду пра сотню сэзоных працаўнікоў, якія ў Лінкальншыры
зьбіраюць веснавую цыбулю для брытанскіх супэрмаркетаў. Але сярод іх, –
адзначае аўтар, – няма мясцовых жыхароў, нанятых ў навакольных вёсках.
Гэта – маладыя латышы, украінцы, літоўцы, палякі, чэхі, расейцы і беларусы
– маленькая частка з 10 тысячаў сэзоных рабочых, якія прыбываюць кожны
год ў межах брытанскага закону пра імпарт працоўнай сілы.
Брытанскі ўлад дазваляе гэтым мігрантам знаходзіцца ў краіне толькі
з красавіка па лістапад. Але пад час гэтага тэрміну, нават атрымліваючы
мінімальны фэрмерскі заробок, яны зарабляюць больш, чым могуць ўявіць сабе
на радзіме нават ў марах.
Яны жывуць ў вагончыках ў полі каля фэрмы, начное жыцьцё абмяжоўваецца
гульней ў бінга ў вясковым клюбе. Але яны выглядаюць шчасьлівымі. Фэрмеры
таксама задаволеныя. Яны, паводле Ekonomist, гавораць: “Усходнеэўрапейскія
работнікі ня танныя, але яны працуюць старанна і якасна. Мясцовая моладзь
ня хоча працаваць на фэрме, яны аддаюць перавагу працы ў бары ці ў краме”.
Сотні ангельскіх фэрмаў наймаюць ўсходнеэўрапейскіх працаўнікоў для
выкананьня працы, на якую яны ня могуць знайсьці мясцовых працаўнікоў –
адзначае Ekonomist. Некаторыя выкарыстоўваюць парадак афіцыйных працоўных
дазволаў. Але іншыя зьвязваюцца з адмысловымі фірмамі, якія наймаюць замежных
рабочых. Частку зь іх наймаюць нелегальна, яны трапляюць ў краіну праз
сетку каналаў, гаспадары якіх маюць неблагі прыбытак ад імпарту працаўнікоў.
Далей часопіс малюе карціну працоўнай міграцыі па ўсёй Заходняй Эўропе:
“Мараканцы зьбіраюць таматы і перац ў паўдзённа-ўсходняй Гішпаніі. Палякі
вырошчваюць гародніну ў Нямеччыне. Сікхі з індыйскай правінцыі Пенджаб
вырошчваюць фрукты ў Бельгіі, расейцы зьбіраюць ўраджай ў Ірляндыі. Шмат
эўрапейцаў давяраюць замежнікам выхоўваць іх дзяцей, прыбіраць іх кватэры
і гатаваць іх піццу”.
Ekonomist адзначае, што зараз Эўропа, ў прыватнасьці, краіны Эўразьвязу,
знаходзяцца перад сур’ёзным выклікам. Паколькі эканоміка квітнее, а насельніцтва
старэе, краіны-сябры вымушаныя падвышаць колькасьць замежнікаў. Па прагнозах,
калі колькасьць працаздольнага насельніцтва Нямеччыны застанецца такой
як зараз яшчэ 50 гадоў, ў гэтай краіны будзе патрэба ўвозіць 487 тысячаў
дадатковых працаўнікоў кожны год, а Эўразьвязу ў цэлым – больш за паўтара
мільёны. Калі ж дэмаграфічны балянс пагоршыцца, неабходная плынь дадатковых
рабочых рук павялічыцца амаль да 4 млн. чалавек ў год для Нямеччыны і да
13 з паловай мільёнаў чалавек – для ЭС ў цэлым.
Гэтыя разьлікі зробленыя, зразумела, пры ўмове, што агульныя эканамічныя
тэндэнцыі захаваюцца. Але пры любых варунках зразумела: калі колькасьць
працаздольнага насельніцтва памяншаецца, а эканоміка на пад’ёме, колькасьць
добра аплочваемых працоўных месцаў расьце.
Палітыкі спрабуюць адрэагаваць на гэты сацыяльна-эканамічны выклік.
Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродэр абвесьціў пра намер запрасіць зь ліпеня
гэтага года на працу ў Нямеччыну 20 тысячаў праграмістаў з Індыі ды Ўсходняй
Эўропы. Урад Ірляндыі мае намер запрасіць 200 тысячаў кваліфікаваных спэцыялістаў
на працягу 7 гадоў. Нават Брытанскі ўрад мае намер спрасьціць працэдуру
атрыманьня дазволаў на працу, каб прыцягнуць высокакваліфікаваных замежных
спэцыялістаў. У лютым міністар працы Гішпаніі патлумачыў запрашэньне некваліфікаваных
замежных працаўнікоў наступным чынам: “Нам патрэбныя людзі, каб рабіць
працу, якую гішпанцы больш рабіць ня хочуць”.
Але, падкрэсьлівае аўтар артыкулу “Рух кантынэнту”, шмат якія са звычайных
эўрапейцаў ня ў стане ацапніць сытуацыю. Хваля антымігранцкіх пачуцьцяў
ахоплівае кантынэнт: супраць мусульманскіх ўцекачоў ў Брытаніі, супраць
замежных рабочых ў Нямеччыне, супраць мігрантаў наогул ў Аўстрыі. Гэтыя
хвалі выкарыстоўваюць палітыкі, зарыентаваныя на галасы нацыяналістычнага
электарату.
Ekonomist зьвяртае ўвагу на фэномэн так званай “другаснай іміграцыі,
ён прыводзіць прыклад Брытаніі, ў якой ў 1997 годзе амаль 80% з тых, хто
атрымаў дазвол на сталае знаходжаньне, былі жонкі і дзеці тых, хто ўжо
жыў ў краіне.
Большасьць краінаў ЭЗ трымаюць, так бы мовіць, дзьверы зачыненымі для
першаснай іміграцыі, для людзей, якія маюць намер прыехаць на працу ў Зьвяз,
застацца на сталае жыхарства і прывезьці сям’ю.
І сапраўды, з пачатку 90-х легальная іміграцыя ў шмат якія краіны ЭС зьніжаецца. Зараз замежнікі складаюць толькі каля 4% насельніцтва краінаў Эўразьвязу, ў Нямеччыне і Аўстрыі гэты ўзровень складае 9 %.
Але есьць і нелегальная міграцыя. Калі дзьверы зачыненыя, – піша аўтар Ekonomist, – адзіны шлях патрапіць за іх – гэта абыйсьці закон: патрапіць нелегальна, сядзець ціха, калі віза ўжо скончылася, альбо падаць на атрыманьне статусу ўцекача. Паводле дадзеных міжнароднага Цэнтру міграцыі ў Вене, у краіны Эўразьвязу кожны год патрапляе каля паўмільёна нелегальных мігрантаў. Аднак гэтыя лічбы могуць ўвесьці ў зман – адзначае Ekonomist і тлумачыць, – “Пасьля падзеньня Бэрлінскага муру ў Эўропе зьявіўся новы тып мігрантаў, якіх называюць “працоўнымі турыстамі” ці “няпоўнымі імігрантаміі”. Гэтая катэгорыя людзей не трапляе ў традыцыйныя клясыфікацыі. Гэтыя людзі могуць езьдзіць туды і сюды праз мяжу Зьвязу, зарабляючы грошы для сваіх сем’яў ва Ўсходняй Эўропе. Яны знаходзяцца ў краінах Зьвязу толькі некалькі тыдняў запар, потым едуць дадому, але ў хуткім часе ізноў вяртаюцца, і большую частку года праводзяць ў Заходняй Эўропе. “Уяўленьне пра гэтую новую зьяву – піша брытанскі часоўпіс - дапамагае зразумець прароду будучых міграцыйных патокаў”.
У Аўстрыі і Нямеччыне распаўсюджаны непакой наконт таго, што ў 2003 годзе, калі ў Зьвяз ўступяць 5 новых краінаў-сябраў, якія знаходзяцца якраз каля іх мяжы, да іх хлыне новы паток мігрантаў.
Таму ў Нямеччыне і Аўстрыі гучаць прапановы, каб для новых краінаў-сяброў Зьвязу быў ўведзены нейкі “пераходны пэрыяд”, які б доўжыўся ад 10 да 20 гадоў. Пад час гэтага пэрыяду права на міграцыю паміж старымі і новымі краінамі-сябрамі Зьвязу было б абмежаванае.
Але ці мае падставы гэты непакой? – пытае аўтар артыкулу. Свой адмоўны адказ ён абгрунтоўвае прагнозамі міграцыйнага аддзелу Лёнданскага ўнівэрсытэцкага каледжу, паводле якіх новыя 5 краінаў-сябраў Зьвязу могуць пакінуць толькі ад 55 да 278 тысячаў чалавек у год, што складае менш адной адсоткі насельніцтва краінаў Зьвязу. Тым ня менш страх перад мігрантамі ўплывае на палітычны клімат ў Эўропе. У артыкуле прыгадваецца посьпех на выбарах ў Аўстрыі ксэнафобскай партыі Свабоды Йорга Гайдэра, а таксама посьпех на муніцыпальных выбарах ў Італіі апазыцыйнае партыі Сільвіё Берлусконі, праграма якой ўтрымлівае выразныя антымігранцкія тэзы. Нават прапанова канцлера Нямеччыны Шродэра запрасіць праграмістаў з Індыі выклікае крытыку. “Дзеці замест індусаў” – пад такім лёзунгам ідзе на выбары губэрнатара зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія прадстаўнік ХДП Ёрген Рудэрс. Аўтар Ekonomist заканчвае свой артыкул словамі міністра замежных справаў Польшчы Браніслава Герэмека: “Будзе будучыня Эўразьвязу пабудаваная на даверы ці на страху – гэта галоўнае пытаньне, ад якога залежыць захаваньне Эўразьвязу наогул”. Юры Дракахруст