Упершыню за час “Гарачай вясны-2000” у Магілеве міліцыянты так жорстка
абыйшліся з журналістам. Зь Ігарам Ірхам, якія падае падрабязнасьці ўчорашняга
свайго затрыманьня, гутарыць Аляксандар Сердзюкоў.
(Сердзюкоў: ) “Ігар, з чаго пачынаўся гэты інцыдэнт, распавядзіце, калі
ласка”.
(Ірха: ) “Інцыдэнт распачаўся вельмі нечакана. Я рабіў сваю справу,
я рабіў фотаздымкі натоўпу на Цэнтральнай плошчы, дзе адбываўся мітынг.
У адзін здымак патрапіў міліцыянт, і калі ён заўважыў, што я раблю фотаздымкі,
кінуўся да мяне і пачаўся інцыдэнт. Мне пачалі круціць рукі, нанесьлі пашкоджаньні
мне і маёй фотакамеры”.
(Сердзюкоў: ) “А пасьля?”
(Ірха: ) “Я быў затрыманы, мяне пагрузілі ў варанок, і тут падыйшла
мая жонка Марына, яна таксама супрацоўніца нашай газэты, і нас абодвух
даставілі ў Цэнтральны РАУС. Адтуль праз паўгадзіны мяне адпусьцілі. Як
адпусьцілі, я казаў, што ня трэба мяне адпускаць, я зьвярнуўся із заявай
і тут мяне затрымалі паўторна. Пратрымалі яшчэ 3 гадзіны”.
(Сердзюкоў: ) “Ігар, чым, на Вашую думку, абумоўлена абвінавачваньне
адразу пасьля Вашага другога прыходу ў пастарунак?”
(Ірха: ) “Я запатрабаваў накіраваньня на экспэртызу і тут пачалося –
выклікалі таго міліцыянта, які мяне затрымліваў, быў складзены пратакол,
я адмовіўся ставіць свой подпіс пад ім, і мне не прыходзіла ні позвы, нічога.
Мы былі на экспэртызе, зьнялі пашкоджаньні, цяпер чакаем адказу”.
Гутарыў
Аляксандар Сердзюкоў
Самае папулярнае
1