Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


У нас на сувязі ў Вене супрацоўнік прэсавай службы штаб-кватэры АБСЭ Манс Нібэрг.

(Карэспандэнт: ) “Ці праўда, што візыт тройкі адтэрмінаваны, і калі так, дык чаму?”

(Нібэрг: ) “Тройка АБСЭ сёньня мела паседжаньне ў Вене, і міністры вырашылі адтэрмінаваць заплянаваную на пэрыяд паміж 2 і 4 красавіка паездку ў Менск з прычыны цяперашняй сытуацыі ў Беларусі. Міністры выказалі сваю трывогу з нагоды паведамленьняў аб ужыцьці міліцыяй грубай сілы 25 сакавіка. Факт адтэрміноўкі візыту павінен паказаць беларускім уладам, наколькі міністры заклапочаныя разгонам дэманстрацыі 25 сакавіка і тым, што супраць некаторых затрыманых выстаўленыя зусім беспадстаўныя крымінальныя абвінавачаньні. Так што зараз – не адпаведны час ехаць у Беларусь”.

(Карэспандэнт: ) “Ці можаце вы пацьвердзіць, што візыт адтэрмінаваны да 25-27 красавіка?”

(Нібэрг: ) “Не, не магу. Даты яшчэ не абмяркоўваліся”.

(Карэспандэнт: ) “Ці зьмянілася пазыцыя АБСЭ што да дыялёгу пасьля падзеяў 25 сакавіка?”

(Нібэрг: ) “Не, пазыцыя АБСЭ наконт дыялёгу не зьмянілася. АБСЭ далей заклікае да пачатку сапраўднага дыялёгу, і мы таксама падкрэсьліваем важнасьць удзелу ў гэтым дыялёгу КНГ АБСЭ ў Менску. Але адтэрміноўка візыту тройкі павінна разглядацца як сыгнал, што ёсьць мяжа, якую нельга пераступаць у дадзенай сытуацыі”.

Гутарыў

Максім Лукашэвіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG