Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


На вяршыне – міліцыянт. Ён – на правільным шляху. Гэта назовы сёньняшніх артыкулаў у газэце “International Herald Tribune”, у якіх аналізуецца выбар расейцаў на прэзыдэнцкіх выбарах, прагназуецца будучыня Расеі, якой кіруе Ўладзімер Пуцін. Аўтар артыкула – кіраўнік аддзяленьня славянскіх моваў Стэнфардзкага ўнівэрсытэту Грэгары Фрайдын.

Паэма расейца Дзьмітрыя Прыгава, напісаная ў 80-х, пачынаецца так:

“Прыйдзе сантэхнік і разаб’е прыбіральню,
газавік паламае пліту,
электрык заблытае провад.
Але, бач, міліцыянт ужо йдзе сказаць гэтым усім:
“До ўжо дурня валяць…!”

Гэтая паэма прарочыла курс рэформаў у Расеі – ад Міхаіла Гарбачова да Ўладзімера Пуціна, - піша газэта “International Herald Tribune”. І пытаецца. Ці быў Гарбачоў сантэхнікам? Ці быў электрыкам Ельцын, а магічны магнат Беразоўскі газавіком? Але расейцы ведаюць дакладна: Пуцін – міліцыянт.

Парадак – вось чаго прагнуць расейцы. Яны інвэставалі свае спадзяваньні ў былога апэратыўніка. Чалавека самадысцыпліны са сьціплым выглядам. Шэрасьць – гэта прыгожа.

Рэпутацыя Пуціна як чалавека закону і парадку базуецца на ягонай бескампраміснай пазыцыі ў дачыненьні да Чачні. Расейскае слова, якое акрэсьлівае хаос, гучыць так - “беспредел”. Існаваньне без усялякіх абмежаваньняў. Пуцін разьвязаў праблему “беспредела” ў Чачні. Нягледзячы на цану стратаў расейскай арміі. Ёсьць чалавек, які ведае, як усталяваць абмежаваньні.

Пытаньне ў тым, ці ня будзе Пуцін ўсталёўваць абмежаваньні для толькі што народжанай расейскай дэмакратыі? Той факт, што Пуцін афіцэр КГБ, ня ёсьць вырашальным. Існуюць іншыя больш істотныя…

Палітычная база. Хто ў рэшце рэшт Пуцін? Для чалавека, які ніколі не кіраваў палітычнай канцылярыяй, які рабіў кар’еру ва ўрадавай бюракратыі, і які жадае аднавіць моц дзяржаўнай улады, адказ – дзяржаўная бюракратыя, улучна з адгалінаваньнем, у якім Пуцін пачаў расьці, - дзяржаўныя службы бясьпекі.

Алігархі. Стаўленьне Пуціна ў гэтым пытаньні такое: калі расейскія магнаты не парушаюць заканадаўства, яны захаваюць status quo. Але калі рэпутацыя Пуціна як паплечніка закону захаваецца, ён сутыкнецца з гэтай праблемай і прыродай манаполіяў.

Цэнтар і пэрыфэрыя. Крок за Маскву і вы пачуеце, што наймацнейшая настальгія па савецкай уладзе ў правінцыі зьвязаная з ранейшымі абмежаваньнямі ўлады мясцовых кіраўнікоў. Уладзімер Пуцін плянуе аднавіць пэўны фэдэральны кантроль над рэгіёнамі…

Сродкі масавай інфармацыі і апазыцыя. Гэта будзе сапраўдным тэстам на магчымасьць балянсаваных дачыненьняў Пуціна з рэгіёнамі, апазыцыяй і крытычнай прэсай.

Хто такі Пуцін? Самы інтрыгоўны аспэкт новых палітычных рэаліяў Расеі – якім чынам характар Пуціна і ягоныя падыходы будуць дамінаваць у расейскай палітычнай культуры. Кантраст зь Ельцыным ня можа быць больш драматычным, хаця яны абодва выйшлі са сьціплага асяродку. Пуцін, відочна, прадукт урбаністычнай, сучаснай Расеі.

Выглядае на тое, што дысцыплінаваны і сканцэнтраваны Ўладзімер Пуцін адмыслова скроены, каб нешта зьмяніць. Але шматлікія расейскія рэфарматары, пачынаючы зь Пятра Першага, былі знішчаныя такой задачай. Занадта заглыбленыя ў перамены, яны недастаткова надавлі ўвагі сантэхніцы, газу й электрычнасьці.

Вольга Караткевіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG