Сёньня ў міністэрстве замежных справаў Чэхіі з захаваньнем дыпляматычнага
пратаколу была прынятая старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, а таксама Васіль
Быкаў, які знаходзіцца у Празе на запрашэньне Радыё Свабода.
Старшыню рады БНР прыняў намесьнік міністра замежных справаў Марцін
Палоўш.
Супрацоўнікі міністэрства паінфармавалі, што сустрэча адбылася нягледзячы
на афіцыйны пратэст беларускай амбасады ў Празе, якая выслала ноту пратэсту
з нагоды афіцыйных сутрэчаў кіраўніка Рады БНР з чэскім кіраўніцтвам.
Чэскае МЗС у адказ патлумачыла, што сустрэчы зь беларускімі дзеячамі
абумоўленыя заклапочанасьцю Чэскай Рэспублікі сытуацыяў з правамі чалавека
ў Беларусі.
Сёньня ж Івонка Сурвілла і Васіль Быкаў наведалі адміністрацыю прэзыдэнта
Вацлава Гавэла, дзе адбыўся абмен думкамі ў справе сытуацыі ў Беларусі,
а таксама пэрспэктываў інтэграцыі з Расеяй. Абмяркоўваліся магчымасьці
дапамогі у справе навучаньня беларускіх студэнтаў у Чэхіі.
Візыт Івонкі Сурвіллы і Васіля Быкава працягваецца.
Алена Ціхановіч
Самае папулярнае
1