Сёньня Дзяржаўны Дэпартамэнт ЗША прыняў заяву з нагоды падзеяў 25 сакавіка
ў Беларусі.
У заяве, якую зачытаў прадстаўнік прэсавай службы Дзярждэпартамэнту
Філі Рыкер, гаворыцца:
“ЗША асуджаюць брутальнае й беспадстаўнае здушэньне беларускімі ўладамі
мірнага шэсьця ў Менску 25 сакавіка, удзельнікі якога зьбіраліся адзначыць
82-я ўгодкі стварэньня БНР.
Улады выкарысталі ў цэнтры Менску міліцыю з сабакамі ды спэцпадразьдзяленьні,
узброеныя бронетранспартэрамі. У выніку былі арыштаваныя ад 200 да 500
беларускіх грамадзянаў.
Паведамляецца, што многія зь іх былі зьбітыя. У ліку пацярпелых былі
намесьнік старышні Вярхоўнага Савету Беларусі Анатоль Лябедзька, польскі
парлямэнатар Марыюш Каміньскі і 35 беларускіх, расейскіх і польскіх журналістаў.
Улады таксама затрымалі амэрыканскага грамадзяніна, акрэдытаванага пры
Кансультацыйна-маніторынгавай групе АБСЭ, што ёсьць яўным парушэньнем ягонага
дыплямытычнага статусу.
Здушэньне гэтай дэманстрацыі лукашэнкаўскім рэжымам выразна паказвае
адсутнасьць у яго зацікаўленьня ў дыялёгу. Мы заклікаем улады ў Менску
неадкладна выпусьціь усіх арыштаваных і забясьпечыць свабоду слова і сходаў”.
Акрамя таго, Філіп Рыкер сказаў:
“Яшчэ 25 сакавіка мы выказалі амбасадару Беларусі ў ЗША пратэст у сувязі
з разгонам і паведамілі аб рашэньні скасаваць рэжым найбольшага спрыяньня
ў гандлі для Беларусі ў сувязі з парушэньнем правоў працоўных. Гэтае рашэньне
будзе абвешчанае пазьней”.