Сёньня а 16-й гадзіне работнікі Магілеўскага аўтамабільнага заводу выставілі
ля будынку адміністрацыі прадпрыемства пікет. Усьлед за работнікамі заводу
“Зэніт” яны адстойваюць правы мясцовых арганізацыяў Свабоднага прафсаюзу
на рэгістрацыю.
Пакуль пікетчыкі стаялі з плякатамі і раздавалі людзям улёткі, некалькі
рабочых зрэзалі замок з офісу Свабоднага прафсаюзу і занесьлі яго ў габінэт
дырэктара, якога на працоўным месцы не знайшлі.
Зараз арганізацыя рыхтуе дакумэнты на ўзбуджэньне крымінальнай справы
ў адносінах да дырэктара аўтазаводу за парушэньне закону аб прафсаюзах.
Аляксандар Сердзюкоў, Магілеў
Самае папулярнае
1