Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Візыт Алясандра Лукашэнкі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты зацягваецца. Лукашэнка мае намер вярнуцца ў Беларусь толькі 29 сакавіка.

Першапачаткова плянавалася, што Лукашэнка будзе ў Эміратах толькі да 27 сакавіка. Аднак потым з-за невядомых прычынаў візыт зацягнуўся. Многія мяркуюць, што гэтым самым пацьвердзілася інфармацыя пра тое, што Лукашэнка паехаў у Эміраты проста адпачыць.

На працягу пяцідзённага візыту ў Лукашэнкі заплянаваныя толькі тры сустрэчы з прадпрымальнікамі Эміратаў. Афіцыйныя СМІ распавядаюць таксама пра перамовы з вышэйшымі афіцыйнымі асобамі, аднак інфармацыя пра гэтыя сустрэчы вельмі неканкрэтная.

Паказальным быў суботні сюжэт Беларускае тэлевізіі пра візыт Лукашэнкі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Пакуль гучалі словы пра тое, што Лукашэнка прыбыў у Эміраты з афіцыйным візытам, былі прадэманстраваныя кадры пра тое, як у аэрапорце ён выяжджае на прыгожым чорным лімузіне, і яго сустракаюць “афіцыйныя асобы” зусім не арабскага выгляду. Сярод іх гледачы маглі ўбачыць кіраўніка “прэзыдэнцкай” адміністрацыі Міхала Мясьніковіча й прэм’ера Ўладзімера Ярмошына. Відавочна, візыт быў такім важным, што, акрамя ўласнае сьвіты, Лукашэнку ў аэрапорце не было каму сустрэць.

Ганна Навумовіч, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG