Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Арганізацыя Міжнародная Амністыя выступіла із заявай з нагоды затрыманьня журналістаў у Менску 25 сакавіка.

Няўклюдная спроба сьцішыць мясцовых і замежных журналістаў толькі павялічвае ганебны сьпіс парушэньняў правоў чалавека беларускімі ўладамі, гаворыцца ў заяве.

Міжнародная Амністыя часта крытыкавала беларускія ўлады за перасьлед незалежных журналістаў і пэрыядычныя напады на свабоду прэсы. У сыботу яны прадэманстравалі сьвету, што нецярпімасьць да незалежнай думкі дасягнула ў Беларусі новага ўзроўню.

Падаўленьне ў сыботу права беларусаў мірна зьбірацца і права журналістаў паведамляць пра гэта, як зрабілі беларускія ўлады, зьяўляецца парушэньнем падставовых правоў чалавека,
гаворыцца ў заяве арганізацыі Міжнародная Амністыя, якую мы атрымалі сёньня зь Лёндану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG