Адзінай інтрыгай прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў гэтую нядзелю
ў Расеі, многія лічаць пытаньне – ці пераможа Ўладзімер Пуцін ужо ў першым
туры. Ані ён, ані ягоныя апанэнты практычна не выкарыстоўвалі ў перадвыбарчай
барацьбе тэму так званай інтэграцыі Беларусі й Расеі. Толькі Грыгоры Яўлінскі
ўчора прынагодна выказаўся ў падтрымку незалежнасьці й дэмакратыі ў Беларусі.
Брытанская “Financial Times” лічыць, што толькі лідэр партыі “Яблоко”
Грыгоры Яўлінскі рэальна можа перашкодзіць Пуціну набраць у першым туры
пераважную большасьць галасоў.
Апошнім часам прыхільнікі Пуціна накінуліся на Яўлінскага з рэзкімі нападкамі, – піша газэта. – На гэтым тыдні дзяржаўны тэлеканал абвінаваціў яго ў некалькіх “злачынствах” – у тым, напрыклад, што лідэр “Яблока”, нібыта, зрабіў плястычную апэрацыю, што ў яго сапсаваная кроў, і што ён атрымаў грошы на выбарчую кампанію ад амэрыканскага фінансіста Джорджа Сораса.
Вось што сказаў наконт падобных мэтадаў перадвыбарчай агітацыі Грыгоры Яўлінскі ва ўчорашнім наўпроставым эфіры Радыё Свабода: (Яўлінскі: ) “Тое, што мы зараз назіраем, тое, што мы назіралі цягам папярэдняе кампаніі – гэта тое, як будзе арганізаванае палітычнае жыцьцё, калі Пуцін пераможа на выбарах. Больш брудных выбараў, чымся думскія выбары 1999 году, і больш бруднай кампаніі, чымся тая, якая вядзецца зараз, у Расеі не было ніколі. І гэта прыкметы Уладзіміра Пуціна” Аднак, сярод прадстаўнікоў сярэдняга клясу, нападкі на Яўлінскага мелі ня той эфэкт, на які разьлічвалі арганізатары. “Financial Times” у сёньняшняй публікацыі прыводзіць меркаваньне спэцыяліста ў рамонце кампутараў Леаніда: “Я ня быў упэўнены, за каго галасаваць. Аднак пасьля таго, як убачыў, колькі бруду дзяржаўны тэлеканал вылівае на іншых кандыдатаў, у мяне зьнікла ўсялякае жаданьне галасаваць за Пуціна. Я буду галасаваць за Яўлінскага, альбо супраць усіх”. У мінулым Яўлінскага падтрымлівалі ў асноўным прадстаўнікі высокаадукаванай але небагатай інтэлігенцыі, якая пацярпела ў выніку лібэральных рэформаў 90-х гадоў, – працягвае газэта. – Аднак упершыню за апошнія 10 гадоў ягоная партыя пачынае атрымліваць падтрымку тых, хто скарыстаўся плёнам рэформаў. Тым часам, маскоўская газэта “Известия” сьцьвярджае ў сёньняшнім нумары, што галоўнай сэнсацыяй 26 сакавіка стане посьпех кемераўскага губэрнатара Амана Тулеева. Некаторыя сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што Тулееў рэальна прэтэндуе заняць па выніках выбараў трэцяе мейсца ўсьлед за фаварытамі, Ўладзімерам Пуціным і Генадзіем Зюганавым. Паводле разьлікаў сацыёлягаў, за Амана Тулеева прагаласуе неахопленая лідэрам камуністаў Зюганавым частка так званага "пратэстнага" электарату. Паводле некаторых зьвестак, у Сібіры кемераўскі губэрнатар можа заняць, нават, другое мейсца. Тулееў ужо балятаваўся на пасаду прэзыдэнта Расеі ў 1991 і ў 1996 годах. Аднак 4 гады таму ён за некалькі дзён да галасаваньня зьняў свою кандыдатуру – піша газэта “Известия”. Варта нагадаць, што Аман Тулееў актыўна падтрымліваў Аляксандра Лукашэнку ў ягоных інтэграцыйных памкненьнях. Так што, можна меркаваць, кемераўскі губэрнатар абапіраецца прыкладна на тую самую частку расейкага электарату, на якую ў свой час разьлічваў Лукашэнка ў сваіх прэтэнзіях на Крэмль. Што тычыцца адносінаў Расеі зь Беларусьсю, Грыгоры Яўлінскі ў адказ на пытаньне Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода адносна пэрспэктываў так званага “саюзу двух” выказаў свой пункт погляду: (Яўлінскі: ) “Без правядзеньня сумленных і адкрытых выбараў і прэзыдэнта, і парлямэнту рэспублікі ніякіх сур’ёзных саюзаў ня можа быць у прынцыпе. Таму на пасадзе прэзыдэнта Расеі я буду дамагацца стварэньня нарматыўнай базы для эканамічнага саюзу дзьвюх незалежных дзяржаваў, а таксама буду імкнуцца да таго, каб у Беларусі адбыліся як мага хутчэй выбары.” Кіраўнік расейкага Цэнтру стратэгічных дасьледаваньняў Андрэй Піянткоўскі засьведчыў у інтэрвію “Financial Times”, што апошнімі днямі назіраецца пераход на бок Яўлінскага агромністай колькасьці прадстаўнікоў сярэдняе клясы, бо ён даў зразумець, што застаецца адзінай перашкодай на шляху да таталітарнага рэжыму. “Financial Times” прыводзіць на сваіх старонках выказваньне 29-гадовай супрацоўніцы турыстычнага агенцтва “Біг Тур”, разьмешчанага ў цэнтры Масквы: “Я вырашыла галасаваць за Яўлінскага, паколькі ён уяўляе сабой адзіную альтэрнатыву Пуціну. Пуцін ніколі не глядзіць людзям проста ў вочы, а сумленны чалавек ня будзе хаваць вачэй. Мажліва, ён і ня будзе Сталіным, але думаю, што ён зьбіраецца весьці краіну ў гэтым кірунку.” Дзяржаўнае агентцва БЕЛТА паведламіла, што 15 чалавек са складу лукашэнкаўскіх органаў – адміністрацыі прэзыдэнта, Цэнтарвыбаркаму і “Нацыянальнага Сходу” будуць сачыць у нядзелю за ходам галасаваньня ў Маскве, Смаленску, Яраслаўлі ды іншых гарадох Расеі. У групу назіральнікаў уваходзяць памочнік Лукашэнкі Сяргей Посахаў і старшыня выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. Між тым, як мы ўжо паведамлялі, два дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня таксама атрымалі запрашэньне ўдзельнічаць у назіраньні за выбарамі з боку дырэктара бюро АБСЭ ў справе дэмакратычных інстытутаў сп. Хеле Дайн. Віталь Тарас