Другі рэпартаж нашага карэспандэнта. На гэты раз – са спартовай залі
вайсковае часткі на вуліцы Маякоўскага ў Менску, куды ён трапіў разам зь
іншымі затрыманымі і здолеў захаваць свой мабільны тэлефон. У рэпартажы
– інтэрвію Анатоля Лябедзькі.
(Караткевіч: ) “Валер, скажыце, як вы былі затрыманыя, якія былі высунутыя
супраць вас абвінавачаньні, і чаму гэта адбылося? Ці зрэагавала міліцыя
на тое, што вы зьяўляецеся журналістам? Куды вас адвезьлі, дзе вы знаходзіліся,
дзе вы цяпер?”
(Каліноўскі: ) “Па-першае, мне ніхто нічога не патлумачыў. Мяне затрымалі
пасьля таго, як я зьвярнуўся да капітана міліцыі, што не пускаў людзей
ў бок Камароўкі… Мяне ўзялі за рукі, пасадзілі ва “уазік”, дзе сядзеў палкоўнік.
Я спытаў у яго, куды мяне вязуць. Ён не адказаў. У мяне спрабавалі забраць
мікрафон. Мы зараз знаходзімся ў спартовай залі вайсковае часткі па вуліцы
Маякоўскага ў Менску. Сюды прывезьлі больш за 100 чалавек. Гэта пераважна
журналісты, палітыкі, праваабаронцы, а таксама актывісты, якіх затрымалі
на плошчы Якуба Коласа. Усіх больш за 100 чалавек.
Быў затрыманы, нават, прадстаўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ
ў Менску Крыстафэр Паніко, а таксама тут знаходзіцца дэпутат польскага
сэйму Марыюш Каміньскі, які ў інтэрвію Радыё Свабода проста тут, у гэтай
залі, паведаміў, што ён выказаў пратэст у польскую амбасаду, і што гэта
яму нагадвае чылійскія падзеі 1973 году. Праўда, тады зганялі на стадыён,
а цяпер – у спартовую залю”.
(Караткевіч: ) “Валер, можаце больш падрабязна назваць адрас, дзе вы
знаходзіціся?”
(Каліноўскі: ) “Адзінае, што магу сказаць, што гэта вуліца Маякоўскага,
вайсковая частка, магчыма, гэта так званы белполк.
Тут проста ўсе журналісты, якіх я ведаю. Ірына Халіп, Калпакоў, Бабкіна,
ну ўсе беларускія неазлежныя журналісты, якія патрапілі пад руку вайскоўцам,
а таксама шмат іншых знаёмых твараў”.
(Караткевіч: ) “Вы сказалі, што сярод затрыманых ёсьць праваабаронцы
і палітыкі. Хто гэта?”
(Каліноўскі: ) “Алег Воўчак, Анатоль Лябедзька, Валянцін Стафановіч
з праваабарончага цэнтру “Вясна” і вельмі шмат іншых. Вельмі шмат журналістаў,
ці не пераважная большасьць – журналісты”.
(Караткевіч: ) “На сувязі быў наш затрыманы карэспандэнт Валер Каліноўскі.
А зараз да ягонага мабільнага тэлефону падыйшоў Анатоль Лябедзька.
Спадар Лябедзька, ваш камэнтар…”
(Лябедзька: ) “Калісьці Піначэт пачынаў са стадыёнаў, Лукашэнка пачынае
са спортзаляў. І тое, і другое – трагічна для лёсу краіны. Але калі для
Чылі гэта ўжо – гісторыя, дык для нас – гэта рэчаіснасьць, гэта – сёньняшні
дзень.
На вялікі жаль, Лукашэнка наўмысна перакрэсьліў тую ідэю дыялёгу ў грамадзтве,
пра якую багата размаўлялі на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Па-другое,
ён сёньня прадэманстраваў сваё сапраўднае аблічча: у рэжыма – зьвярынае
аблічча. І гэта старх свайго народа. І лепшага, як правесьці ўчора Савет
Бясьпекі і забараніць сёньняшнюю акцыю сілавымі сродкамі, яны не маглі
прыдумаць.
Я ня ведаю, колькі кропак сёньня такіх, як нашая. Тут вельмі багата
людзей, дзе мы знаходзімся. Я думаю, што гэтая акцыя адзначаная будзе тым,
што сёньня былі самыя масавыя затрыманьні людзей”.
(Караткевіч: ) “Учора Вінцук Вячорка ў інтэрвію нашаму радыё заявіў,
што прагназуе, што 25 сакавіка будзе пастаўлены крыж на самой ідэі дыялёгу.
Скажыце, ці былі нейкія перамовы з замежнымі назіральнікамі на выпадак
сілавога разьвязаньня сёньняшняй сытуацыі?”
(Лябедзька: ) “Так, мы з Вінцуком Вячоркам аб’ехалі ўчора амбасады і
давялі да амбасадараў, як разьвіваюцца падзеі ў другой палове ўчарашняга
дня.
Я браў удзел у “круглым стале”, дзе прысутнічаў і Вік, які таксама сказаў
тое, што гаварыў і Вінцук Вчорка. Заўтра, сказаў ён, я раблю такі прагноз,
вельмі жахлівы, што будзе пастаўленая кропка на дыялёгу і мірным разьвіцьці
падзеяў у Беларусі. На вялікі жаль, сёньняшні дзень якраз пацьвердзіў гэты
прагноз”.
Валер Каліноўскі
Самае папулярнае
1