Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


У Віцебску ня бачылі на вуліцах такой колькасьці міліцыянтаў, як сёньня…
Як сьцьвярджаюць дэманстранты, якія прыехалі з раёнаў на цягніках, зь імі ехала шмат людзей у камуфляжы, якія тлумачылі, што накіроўваюцца ў гэты дзень у абласны цэнтар на вучобу.

Па розных баках плошчы і ў навакольных дварах былі схаваныя машыны зь людзьмі ў форме і цывільным. На прылеглай да плошчы вуліцы Калініна стаялі аўтобусы і крыты грузавік з АМАПаўцамі, якія хаваліся за шчытамі. Усё выглядала вельмі дзіўна, бо акцыя не павінная была быць вялікай.

Час для віцебскай акцыі – нязручны. Шмат хто яшчэ на сваіх працоўных месцах, студэнты 2-й зьмены. На ходніках каля плошчы сабраўся невялікі натоўп прыхільнікаў дэмакратаў. Людзі, відаць, баяліся адкрыта далучыцца да пікетоўцаў.

Сабрацца і ўсім разам а 17.00 рушыць у бок асноўнага, афіцыйна дазволенага месца збору – Ратушную плошчу, дэманстранты ня здолелі. Нягледзячы на тое, што сьцягі з плякатамі і назовамі арганізацы, шыльды з назовамі пакуль не былі разгорнутыя, кіраўнікі адзьдзелаў РАУС адразу двух гарадзкіх раёнаў запатрабавалі, каб на плошчы натоўпу не стваралі, каб усе разыйшліся. У адказ на пытаньне: “Чаму?”спасылаліся на загад уладаў.

У выніку ўдзельнікі акцыі, на заклік арганізатараў, невялікай групай 20 – 30-ць чалавек ськіраваліся на прызначанае месца. Але ўжо сам рух, няхай па ходніках цэнтральнай вуліцы гораду, па якой улады дазваляюць шпацыраваць на свьяты толькі вэтэранам, камуністам, БПСМаўцам, прыцягваў увагу месьцічаў.

Алег Жукоўскі, Віцебск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG