Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


У нас на сувязі адзін з арганізатараў “Маршу Свабоды – 2”, адзін з каардынатараў грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя – 97” Зьміцер Бандарэнка.

(Карэспандэнт: ) “Зьміцер, напярэдадні “Марш Свабоды” праходзіў пад лёзунгам “Даеш перамовы!”. Гэты “Марш”, мяркуючы па ўсім, таксама. Чым розьняцца дэвізы абодвух мерапрыемстваў?”

(Бандарэнка: ) “Дэвізы якраз захаваліся тыя ж самыя, таму што мэта першага “Маршу” не была дасягнутая. Перамовы так і не пачаліся. Лукашэнка баіцца перамоваў. І ўся кампанія “Вясна 2000” ськіраваная на тое, каб улада і апазыцыя селі за стол перамоваў пры пасярэдніцтве міжнародных структураў. А розьніца ў тым, што мінулым разам было крыху лепшае надвор’е, а зараз надвор’е значна горшае”.

(Карэспандэнт: ) “Гэта выклікае ў Вас апасеньні за лёс і сцэнар сёньняшняга “Маршу Свабоды”?”

(Бандарэнка: ) “Безумоўна, гэта можа паўплываць на колькасьць удзельнікаў”.

(Карэспандэнт: ) “Скажыце, вось мінулым разам Вам даводзілася шмат хадзіць па розных афіцыйных габінэтах, вырашаючы ўсе арганізацыйныя моманты. Гэтым разам - таксама. Ці Вы заўважылі адрозьненьні ў стаўленьні чыноўнікаў, міліцыі да вас як арганізатараў і да самой акцыі?”

(Бандарэнка: ) “Якраз мінулым разам мы хадзілі значна меней. Нам проста адмовілі ў шэсьці і дазволілі толькі мітынг. Было бачна, што ўлады проста адмахваюцца, што ім далі загад, а яны яго толькі выконваюць.Зараз усё йшло іначай, ішло сапраўднае абмеркаваньне ў Менгарвыканкаме. Кожны бок прытрымліваўся сваёй пазыцыі. Але ў выніку ўлады пайшлі на саступкі, у выніку кампрамісу дазволенае шэсьце па праспэкце Скарыны. Мы лічым гэта невялікай перамогай. Самае галоўнае: пасьля мы ўжо 4 разы сустракаліся зь беларускай міліцыяй, разам праехалі па маршруце, маршрут нас задавальняе. Там усё ў парадку. Дарога – у парадку. Пад’ехалі на месца правядзеньня мітынгу. Мы дамовіліся, каб гэта была заасфальтаваная пляцоўка. З боку міліцыі стаўленьне зусім іншае”.

(Карэспандэнт: ) “Больш дабразычлівае?”

(Бандарэнка: ) “Больш дабразычлівае, больш рабочае, больш канкрэтнае. Хаця, як яны кажуць: “Мы людзі паднявольныя. Мы выконваем загад”.

(Карэспандэнт: ) “У сувязі з гэтым. Ці ёсьць у арганізатараў акцыі нейкія запасныя сцэнары на выпадак, калі ўсё пройдзе нямірна, нягладка. Ня так, як абяцаюць арганізатары”.

(Бандарэнка: ) “Ну, за гэта будзе адказваць дружына. Гэта будзе ў нас, скажам, агульная дружына прадстаўнікоў палітычных партыяў, перадусім БНФ. Іх мэта – разам зь міліцыяй падтрымліваць парадак”.

Гутарыла

Алена Радкевіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG