Кіраўніцтва Беларускага Тэлебачаньня звольніла вядучага папулярнай моладзевай
перадачы “Крок” Яраслава Беклямішава. У апошняй праграме Яраслаў запрасіў
вядомага кінарэжысэра, аўтара знакамітага фільму “Обыкновенный президент”
(Караткевіч: ) «Яраслаў, скажыце калі ласка, ці было гэта здарэньне
выпадковым, чым Беларускае тэлебачаньне патлумачыла звальненьне. Якая была
матывацыя?»
(Беклямішаў: ) «Вы ведаеце, гэта адначасова выпадкова і невыпадкова.
Рэч у тым, што ўчора прайшоў плянавы эфір праграмы «Крок-2». «Крок-2» даволі
вядомая перадача беларускаму тэлегледачу, бо ў ёй уздымаліся праблемы,
пра якія не прынята гаварыць зараз у беларускім грамадзтве. Учора праграма
была прысьвечаная праблемам беларускай кінематаграфіі, і на ёй прысутнічаў
вядомы рэжысэр-кінадакумэнталіст Юры Хашчавацкі. У гэтай праграме Юры Хашчавацкі
сапраўды гаварыў пра праблемы беларускай кінематаграфіі, але ў зьвязку
з тым грамадзкім становішчам, якое цяпер пануе ў Беларусі. Мне здаецца,
што не настолькі крымінальнай была тая праграма, наколькі крымінальнай
была сама фігура Юрыя Хашчавацкага. Пасьля чаго ўзьнік невялічкі такі,
як мне здаецца, скандал».
(Караткевіч: ) «Ну, Вам жа неяк патлумачылі прычыну звальненьня?»
(Беклямішаў: ) «Ведаеце, у чым справа… Хамства на Беларускім тэлебачаньні
дасягнула такіх вышыняў, што ўжо ніхто нікому тут не тлумачыць, каго і
за што звальняе. Я проста ўбачыў загад і распісаўся ў ім»
(Караткевіч: ) «Я памятаю, як Вы арганізавалі жывы эфір з удзелам прадстаўнікоў
недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Студэнты факультэту журналістыкі
БДУ, якія бралі ўдзел у перадачы, былі вельмі зьдзіўленыя тым, які гэта
быў адкрыты эфір. Ці не ўзьнікала ў Вас праблемаў зь кіраўніцтвам тады?»
(Беклямішаў: ) «Так, сапраўды, тады былі праблемы, і Вы, Вольга, іх
добра ведаеце, але тады ўсё павярнулася ў кірунку такім: выклікалі журналіста,
паўшчувалі. Казалі: «Ты так больш не рабі, калі ласка, а то ж ведаеш, што
можа быць. Ну, вось тое, што можа быць, і адбылося ўрэшце рэшт».
(Караткевіч: ) «Яраслаў, скажыце, як калегі прарэагавалі на Вашае звальненьне?»
(Беклямішаў: ) «Для калегаў гэта, шчыра кажучы, лёгкі шок».
Гутарыла
Вольга Караткевіч
Самае папулярнае
1