Званок у Нямеччыну. Мы пытаемся ў Ірыны Быкавай як гэта – быць жонкай
Васіля Быкава.
(Быкава: ) “Як быць жонкай Васіля Быкава? Па-рознаму, па-рознаму”.
(Карэспандэнт: ) “Што вы любіце разам рабіць?”
(Быкава: ) “Кампутар у нас цяпер ёсьць, і наша занятак – яго засвойваць.
Ён новы, нейкая новая мадыфікацыі, і мы па чарзе сядзім ля яго, авалодваем.
Гэта – нашая цяпер справа”.
(Карэспандэнт: ) “Я гаварыла з жонкай Зянона Пазьняка, і яна гаварыла,
што Зянон Станіслававіч вельмі таленавіты ў складаньні букетаў. А Васіль
Уладзімеравіч?”
(Быкава: ) “Васіль Уладзімеравіч? Мы зь імі сёньня троху прайшліся,
тут крокусы расквітнелі. Ён сарваў кветку і падараваў мне.
А наогул, Васіль заслугоўвае самых добрых словаў. Ён вельмі добры чалавек,
складаны, але цудоўны. Ха-ха, ён стаіць побач і кажа, што ён з мухамі ў
носе. Гэта ў яго так на вёсцы кажуць”.
(Карэспандэнт: ) “А які галоўны падарунак, нейкі традыцыйны?”
(Быкава: ) “Ён сам. Галоўны падарунак – сам Васіль”.
Гутарыла
Вольга Караткевіч, Прага
Самае папулярнае
1