(эфір 29 лютага)
Прадстаўнікі менскага Праваабарончага цэнтру “Вясна” зарганізавалі сёньня прэзэнтацыю кнігі “Агляд-Кроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе”. На ёй прысутнічалі супрацоўнікі шэрагу амбасадаў, былыя зьняволеныя палітыкі й прадстаўнікі апазыцыйных партыяў ды арганізацыў. Гэта ўжо другі праваабарончы агляд, падрыхтаваны цэнтрам “Вясна” за апошнія два гады. На 130 старонках кнігі зьмешчаная падрабязная кроніка затрыманьняў людзей пад час правядзеньня масавых акцыяў апазыцыі, выкладзеныя факты крымінальнага перасьледу палітычных, гаспадарчых і грамадзкіх дзеячоў, а таксама ўзгаданы кожны факт дыскрымінацыі грамадзянаў паводле палітычных, эканамічных, нацыянальных, рэлігійных і сэксуальных матываў. У кнізе таксама зьмешчана шмат кадраў фотакронікі – мітынгі, шэсьці, зьбіцьцё дэманстрантаў і суды над апазыцыянэрамі. На думку намесьніка кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча, сытуацыя з правамі чалавека за мінулы год значна пагоршылася, таму выданьне гэтае кнігі стала надзвычай важным. Вось што паведаміў нашаму радыё спадар Стэфановіч: (Стэфановіч: ) “Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася ў 1999 годзе, і гэта, нават, нельга параўнаць ні з 98-м, ні з 97-м, ні з 96-м годам. Адзін факт зьнікненьня трох даволі яркіх палітычных асобаў Беларусі – Ганчара, Захаранкі, Красоўскага – гэта ўжо паставіла нашую краіну ў адзін шэраг з краінамі Паўднёвай Амэрыкі, як Парагавай ці Чылі ў часы хунты,” – гэта быў намесьнік кіраўніка “Вясны” Валянцін Стэфановіч. Зьнікненьням Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага, арыштам Міхала Чыгіра, удзельнікаў “Маршу Свабоды” ды іншым гучным справам у аглядзе адведзена шмат месца. За што складальнікам кнігі сёньня выказвалі падзяку Чыгір, Статкевіч, Хадыка, жонка Андрэя Клімава Тацяна й дачка Васіля Лявонава Сьвятлана ды шмат іншых людзей, што пацярпелі ад свавольства ўладаў. Супрацоўнікі “Вясны” летась дапамагалі й бацькам, што страцілі сваіх дзяцей пад час трагедыі на Нямізе. Ад імя камітэту “Няміга-99”, што аб’ядноўвае бацькоў ахвяраў, праваабаронцам зь “Вясны” падзяквала старшыня гэтай арганізацыі Натальля Навакоўская. А вось што сказаў на прэзэнтацыі Анатоль Лябедзька: (Лябедзька: ) “Ёсьць закон, а ёсьць законнасьць. Для нас наша вялікая трагедыя ў тым, што ў Беларусі няма законнасьці. Пра што мы можам казаць, калі на сёньняшні дзень дзьве траціны артыкулаў канстытуцыі не выконваюцца тымі людзьмі, якія фактычна кантралююць сытуацыю ў Беларусі,” – паведаміў спадар Лябедзька. Да салідарных дзеяньняў заклікалі і іншыя госьці гэтае імпрэзы. За апошні тыдзень акрамя агляду “Вясны”, у Беларусі таксама зьявілася выпушчаная Таварыствам Беларускае Мовы праваабарончая кніга пад назваю “Аняменьне” й справаздача Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША аб правах чалавека за 1999 год. Аднак, калі ў ТБМаўскай кнізе падаецца кроніка дыскрымінацыі беларусаў паводле моўнай прыкметы, а ў справаздачы Дзяржаўнага дэпартамэнту акцэнтуецца ўвага на найбольш вядомых фактах парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, то ў аглядзе “Вясны” скрупулёзна пералічваюцца ўсе, нават самыя дробныя факты наступу ўладаў на правы асобы. Альгерд Невяроўскі, Менск