Разгляд справы “Беларуская Асацыяцыя маладых палітыкаў супраць Міністэрства
юстыцыі” адкладзены на 20 ліпеня. Такое рашэньне прыняла сёньня судзьдзя
Вярхоўнага Суду Беларусі спадарыня Сакалоўская з прычыны таго, што двое
з чатырох прадстаўнікоў Асацыяцыі не зьявіліся на судовае паседжаньне.
Канфлікт паміж Міністэрствам юстыцыі і грамадзкай арганізацыяй доўжыцца
ўжо больш за год. Міністэрства не зарэгістравала БАМП на той падставе,
што ейны статут, нібыта, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
Прэзыдэнт Асацыяцыі Аляксандар Цынкевіч у інтэрвію нашаму карэспандэнту
адверг прэтэнзіі міністэрства. Цынкевіч не выключае, што Міністэрству юстыцыі
загадана не рэгістраваць БАПМ.
Беларуская Асацыяцыя маладых палітыкаў – недзяржаўнае аб’яднаньне, асноўная
мэта якога – ажыцьцяўленьне адукацыйных праграмаў для маладых актывістаў
палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў у галінах паліталёгіі, эканомікі
й права.
Ягор Маёрчык, Менск
Самае папулярнае
1