Камэнтар Аляксандра Саснова, намесьніка дырэктара Незалежнага інстытуту
сацыяльна- эканамічных і палітычных дасьледваньняў, экс-міністра працы
Беларусі ў сувязі з закачэньнем першых 100 дзён пасьля прызначэньня Уладзіміра
Ярмошына прэм’ер-міністрам…
(Сасноў: ) “Нашае апытаньне – апытаньне НІСЭПІ, паказала, што толькі
6 працэнтаў насельніцтва лічыць, што замена Лінга Ярмошыным магла б прывесьці
да нейкага паляпшэньня сытуацыі. Але 7 працэнтаў наадварот кажуць, што
яна пагоршыцца. 37 працэнтаў адказалі, што нічога ня зменіцца.
Відаць, што так і адбылося на самой справе. Адзінае, што можна сказаць,
зьмянілася – гэта тое, што афіцыйны курс даляра хуткімі тэмпамі ідзе ў
гару, набліжаецца хуткім чынам да курсу “чорнага рынку”. А “чорны курс”
стаіць. Гэта адзіная зьмена, якую можна назіраць.
Што тычыцца іншага, дык ёсьць пэўны рост вытворчасьці ў прамысловасьці.
Алё ён быў прыкметны яшчэ да замены Лінга на Ярмошына.
Зьвязана гэта, паводле меркаваньня аналітыкаў, з ростам вытворчасьці
ў Расеі, дзе ў сваю чаргу рост зьвязаны з цаной на нафту. Але зараз было
прынятае рашэньне краінамі, якія здабываюць нафту, аб тым, каб падвысіць
трохі здабычу, ну, і вядома, гэта прывядзе да падзеньня цэнаў на яе ў Расеі.
І гэта ў сваю чаргу адаб’ецца на пазыцыях прамысловасьці Беларусі.
Пытаньне ўсё ў тым, што вось гэтае збліжэньне афіцыйнага курсу з курсам
чорнага рынку прывядзе да падзяеньня даляравага эквіваленту заработнай
платы й пэнсіяў. І я думаю, што ўвосені ўрад будзе вымушаны зноў ужыць
у дапамогу друкарскі станок, каб выйсьці са становішча.”
Самае папулярнае
1