Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


На футбольным чэмпіянаце Эўропы вызначыліся першыя чвэрцьфіналісты. Гэта нацыянальныя зборныя Італіі і, што сталас сэнсацыяй,Турэччыны. Між тым, жарсьці на чэмпіянаце віруюць ня толькі на футбольных палях, але й вакол іх. УЕФА нават пагражае забараніць зборнай Англіі удзельнічаць у спаборніцтвах, калі брытанскія заўзятары будуць зноў хуліганіць.

Больш за 400 брытанскіх заўзятараў былі дэпартаваныя з Бэльгіі за хуліганства ў часе футбольных матчаў у апошнія выхадныя – піша сёньня Daily Telegraph.
Міністар унутраных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Строў паведаміў пра гэта ўчора – у той час, як трэнер зборнай Англіі Кевін Кіган настойваў, што ягоная каманда павінная забыцца на ўсе праблемы перад вырашальным матчам за выхад у чвэрць-фінал.

Але нават калі Англія выйграе сёньня позна ўвечары ў зборнай Румыніі, брытанская каманда можа быць зьнятая з чэміпіянату, калі абудуццца новыя праявы гвалту з боку яе прыхільнікаў.
Джэк Строў выказаў меркаваньне ў гутарцы зь кіраўніцтвам футбольнай асацыяцыі клюбаў ангельскай прэмьер-лігі, што такая забарона можа дапамагчы ў барацьбе з хуліганствам заўзятараў.

Ён заявіў таксама, што дэпартаваным хуліганам будзе назаўсёды забаронены доступ на матчы айчынных клюбаў. Гэтая заява выклікала абурэньне дэпартаваных, якія лічаць сябе бязьвіннымі ахвярамі павальных арыштаў з боку бельгійскай паліцыі.
З 400 дэпартаваных 15 чалавек – вядомыя злосныя хуліганы, але пераважная большасьць дагэтуль ніколі не трапляла ў паліцыю. Брытанская паліцыя накіравала ў Бэльгію й Галяндыю сьпіс з 1200 чалавек, падазраваных у хуліганстве і яшчэ 500, якім забаронена падарожнічаць.

Тым часам сотні турэцкіх заўзятараў, сьвяткуючы перамогу над Бэльгіяй зь лікам 2-0, учынілі ўчора ўначы сапраўдны пагром – яны зьбівалі кіямі іншых заўзятараў, у тым ліку ангельскіх, кідалі ў іх бутэлькі, перакульвалі аўтамабілі, білі шыбы ў вокнах.
Газэта Guardian піша, што УЕФА пагражала выслаць зь Бельгіі яшчэ 800 ангельскіх заўзятараў у якасьці прэвентыўнай меры без права вяртаньня на гульні чэмпіянату.

Бэльгійская паліцыя папярэджвае, што яна будзе бязьлітасная да парушальнікаў парадку. У Шарлеруа, дзе адбудзецца матч Англія-Румынія, сьцягнутыя паліцэйскія сілы колькасьцю 3 тысячы чалавек.

Можна дадаць, што падобная колькасьць праваахоўчых сілаў наўрад ці здольная зьдзівіць менскіх футбольных заўзятараў. Нават калі міжнародныя сустрэчы на стадыёне “Дынама” адбываюцца пры паўпустых трыбунах (што лёгка зразумець, улічваючы правальную гульню зборнай Беларусі) – там заўсёды хапае міліцыі, якая пільна сочыць, каб аматары футболу не выкарыстоўвалі нацыянальную сымболіку. Магчыма, беларускім футбалістам не хапае падтрымкі заўзятараў, а ім у сваю чаргу – жарсьцевасьці брытанскіх фанаў.

Віталь Тарас

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG