Навуковы камітэт ААН, які займаецца вывучэньнем эфэкту атамнай радыяцыі,
апублікаваў новы даклад, у якім даецца больш памяркоўнай ацэнка наступстваў
Чарнобыльскай катастрофы…
Насуперак сьцярджэньням многіх экспэртаў -мэдыкаў, аўтары дакладу лічаць,
што пакуль няма дастатковых навуковых сьведчаньняў пра рост ракавых захворваньняў,
звязаных з ядзерным выбухам і уздзеяньнем высокіх дозаў радыяцыі.
НАШАЯ ДАВЕДКА :
Навуковы камітэт ААН для вывучэньня эфэкту атамнай радыяцыі быў створаны
ў 1955 годзе, у яго ўваходзяць навукоўцы з 21й краіны. Камітэт разьмешчаны
ў Жэнэве. Старшынём яго з”яўляецца доктар Ларс Эрык Холм, прадстаўнік швэдзскага
інстутуту абароны ад атамнай радыяцыі.
Раней камітэт надрукаваў 13 дакладаў, дзе асьвятляўся эфект на здароўе
розных узроўняў радыяцыі. Камітэт ў сваіх падліках і ацэнках абапіраецца
на базавыя міжнародныя стандарты ядзернай бясьпекі , усталяваныя Міжнародным
агенцтвам ядзернай энергетыкі.
Паводле зьвестак аўтараў дакладу, дагэтуль зафіксаваныя 1800 выпадкаў
раку шчытападобнай залозы ў дзяцей, якія былі апрамененыя падчас чарнобыльскай
аварыі. Навукоўцы мяркуюць, што гэтая тэндэнцыя можа азначаць рост падобных
захворваньняў і на працягу наступных дзесяцігодзьдзяў.
Аднак далей яны робяць выснову, што акрамя гэтых лічбаў, няма іншых
навуковых сьведчаньняў, якія б гаварылі пра масавы эфэкт узьдзеяньня на
здароўе людзей, аказаны ўплывам выбуху праз чатырнаццаць гадоў пасьля яго:
“Няма навуковых сьведчаньняў росту агульных ракавых захворваньняў,
або сьмяротнасьці, або выпадкаў утварэньня не-злаякасных пухлінаў, якія
могуць быць зьвязаныя з радыяцыйным выбухам. Рызыка лейкеміі, зь якой зьвязаныя
найбольшыя перасьцярогі з-за кароткага пэрыяду яе разьвіцьця, не праяўляецца,
нават сярод рабочых-апэратараў, якія паправіліся”.
Хаця менавіта пэрсанал станцыі падвяргаецца найбольшай радыяцыйнай рызыцы,
бальшыня насельніцтва хутчэй за ўсе не зазнае сур’ёзнага эфэкту на сваім
здароўі ў сувязі радыяцыйным уплывам Чарнобыльскай аварыі.
Камітэт ААН таксама паведамляе ў сваім дакладзе, што ім праведзеныя
ацэнкі рызыкі ракавых захворваньняў ад радыцыяцыйнага выбуху, якія грунтуюцца
на дадзеных эпідэміялягічных і фундамэнтальных радыялягічных дасьледаваньняў.
Галоўнай крыніцай інфармацыі застаецца статыстыка працягласьці жыцьця
людзей, што перанесьлі выбух у Хірасіме і Нагасакі. Гэта вялікі зборнік,
дзе зафіксаныя дадзеныя пра 86 500 асобаў усіх узростаў, мужчынаў і жанчынаў,
з дакладнай дазімэтрычнай характарыстыкай атрыманай імі дозы радыяцыі.
Зь іх 7800 людзей памерлі ад раку ці лейкеміі. Аўтары дакладу лічаць,
што толькі ў 5 працэнтаў узьнікненьне захворваньняў зьвязанае з радыяцыяй.
Аўтары дакладу мяркуюць, што толькі пры атрыманьні дозы радыяцыі 1000 мілісівэртаў
– (гэта каля 8 з паловай рэнтген), рызыка захварэць на рак узрасьце – для
мужчынаў – на 9, а для жанчынаў на 13 працэнтаў.
Для параўнаньня: сярэдні ўзровень дозы натуральнай радыяцыі ў сьвеце
складае на чалавека 2,4 мілісівэрта.
Далей у дакладзе робіцца агляд крыніцаў радыяцыі, якія узьдзейнічаюць
на насельніцтва плянэты. Найбольшую дозу людзі атрымліваюць якраз праз
натуральны радыяцыйны фон. Гэта, як мы ўжо адзначылі, 2, 4 мілісівэрта
за год.
Другая па чарзе крыніца – мэдычныя працэдуры, зь якімі чалавек атрымлівае
0,4 мілісіверта . Толькі на трэцім месцы – радыяцыйны фон, створаны ў выніку
вытворчай, даследніцкай ці вайскова-выпрабавальнай чалавека . Уплыў Чарнобыльскага
выбуху, паводле прыведзенай у дакладзе табліцы, ацэньваецца на 0,002 (дзьве
тысячныя мілісівэрта за год).
Даклад Навуковага камітэту ААН для вывучэньня эфекту атамнай радыяцыі
грунтуецца на больш шырока прынятай сыстэме вымярэньня іанізуючай радыяцыі
ў сівэртах. Сівэрт – адзінка вымярэньня іанізуючай радыяцыі (дадзеная паводле
прозьвішча шведзкага радыёляга) азначае, што кожны сівэрт пераносіць адзін
джоўль энэргіі на кіляграм масы прыймальніка.
Адзін сівэрт адпавядае васьмі цэлым і чатыром дзясятым рэнтгена. Такім
чынам, важны для нас вывад дакладу: з натуральным апраменньваньнем чалавек
атрымлівае 2,4 дзесятыя мілісівэрта за год, падчас мэдычных рэнтгенаўскіх
працэдураў – 0,4 мілісівэрта, а на долю чарнобыльскага эфэкту прыпадае
толькі 0,002 тысячныя мілісівэрта, ці ў 1200 разоў меньш, чым ад натуральнага
прыроднага фону.
Падрыхтавала Алена Ціхановіч
Самае папулярнае
1