Сёньня Беларуская асацыяцыя журналістаў прыняла заяву з нагоды перасьледу
незалежнай кампаніі Мэдыя-Мост у Маскве, у якой рэзка асуджаецца ціск на
журналістаў…
“25 сакавіка, у Дзень волі ў Менску, - гаворыцца ў заяве, - амонаўцы,
невядомыя ў цывільным, затрымалі 35 журналістаў беларускіх і замежных СМІ.
Тады у спартовы ангар на тэрыторыі вайсковай часткі разам з дзьвюмастамі
затрыманымі даставілі і здымачную групу НТВ”.
Прафэсійная салідарнасьць прымушае Беларускую асацыяцыю журналістаў
выступіць у падтрымку калегаў. Гаворыць сябра Рады БАЖ Уладзмір Дзюба:
(Дзюба: ) “Рэч у тым, што на сёньняшні дзень не назіраецца такой кансалідацыі
ў абароне сваіх правоў з боку чытачоў, слухачоў і гледачоў. Бо калі 11-га
траўня быў першы такі ўціск, арышт, блякіроўка будынку Мэдыя-Мост у Маскве,
невялікая група людзей прыйшла, каб падтрымаць незалежных журналістаў.
І таму я лічу, што мы павінныя зьвяртаць вялікую ўвагу на нашую прафэсійную
салідарнасьць”.
“Сьвядомасьць арганізартараў акцыі моцна засела ў недалёкім мінулым,
а іхныя мазгі незваротна пашкоджаныя чырвона- брунатнай цьвільлю,” - гаворыцца
у заяве БАЖ. Асацыяцыя таксама адзначае, што падзеі ў Маскве нанесьлі ўдар
па ілюзіях наконт пазытыўнага ўплыву Расеі на сытуацыю ў Беларусі . Уладзімір
Дзюба:
(Дзюба: ) “У Беларусі значная частка інтэлігенцыі, прадстаўнікі журналісцкага
корпусу зьвязвалі свае надзеі з тым, што дэмакратычныя зрухі ў Расеі пазытыўна
паўплываюць на сытуацыю, якую мы назіраем у Беларусі. Аднак такія падзеі
сьведчаць пра адваротнае. Рэч у тым, што ілюзіі вялікай часткі грамадзтва
Беларусі зьнікаюць. Пасьля незаконнага ўмяшальніцтва ў справы незалежных
тэле- радыёкампаніій, у прыватнасьці, Мэдыя-Мост”.
Самае папулярнае
1