(эфір 10 чэрвеня)
Заўтра дэпутат Вярхоўнага Савету Ўладзімер Кудзінаў справіць свой сорак першы дзень нараджэньня, чацьверты за час знаходжаньня ў турме.
Жонка дэпутата Андрэя Клімава Тацяна Клімава спадзяецца, што закон пра амністыю дамапожа яе мужу выйсьці на волю.
Васіль Старавойтаў фактычна не выходзіць з дома, баючыся таго, што зь ім могут абыйсьціся як з Ганчаром ды Захаранкам. Ужо тры з паловаю гады правёў у турме дэпутат Вярхоўнага Савету Ўладзімер Кудзінаў, асуджаны па крымінальнаму артыкулу, але яўна, як лічаць праваабарончыя арганізацыі, паводле палітычных матываў. У нядзелю Клімаў справіць народзіны, чацьвертыя ў турэмных умовах. Пэўна, у асяродзьдзі сёньняшніх сяброў Уладзімер згадае сваё жыцьцё, як вольнае, гэтак і турэмнае жыцьцё. У тым ліку – як стварыў адну зь лепшых у Берасьцейскай вобласьці фірмаў у перапрацоўцы сельскагаспадарчае прадукцыі, як стаў дэпутатам парлямэнту, сябрам апазыцыі, як змагаўся за адхіленьне Лукашэнкі з пасады прэзыдэнта шляхам імпічмэнту і потым трапіў у турму, як яго там некалькі разоў зьбівалі, саджалі ў турэмны карцар за лісты на волю, але не зламалі прагі да волі й дэмакратычнага ладу… “Мы ўсе чакаем Валодзю дадому, безь яго цяжка, нашае пажаданьне яму адно – хутчэй быць на волі”, – сказала жонка Ўладзімера Зоя, калі я папрасіў яе падзяліцца сваімі пажаданьнямі напярэдадні дня нараджэньня мужа. Зоя Кудзінава дарэчы патлумачыла, што шанцаў патрапіць пад амністыў, праект закону пра якую прыняты Нацыянальным сходам, у Кудзінава няма. Яму прыпадае спадзявацца толькі на новы Крымінальны кодэкс, які, магчыма будзе ўведзены ў ліпені. Гэты кодэкс прадугледжвае значна меншае пакараньне ў тым артыкуле, які быў выкарыстаны для асуджэньня Кудзінава на 6 гадоў турмы. “Але з увядзеньнем кодэксу марудзяць ужо цэлы год, і я не выключаю, што гэта адбываецца менавіта таму, каб не выпускаць палітычных вязьняў”, – лічыць Зоя Кудзінава. А вось родным дэпутата Андрэя Клімава амністыя дае шанцы спадзявацца на датэрміновае вызваленьне Андрэя. Жонка Клімава Тацяна не выключае, што такая магчымасьць будзе скарыстаная. Праўда, дзеля таго каб выйсьці на волю па амністыі, Клімаву прыйдзецца пагадзіцца з вынесеным яму прысудам, а ён гэтага пакуль не жадае рабіць. Адвакаты Клімава заяўляюць, што будуць працягваць змаганьне за тое, каб прысуд Ленінскага раённага суду быў ануляваны і Клімаў абвешчаны невінаватым і выпушчаны на волю без аніякай амністыі. У чарговы раз я зьвязаўся па тэлефоне з былым вязьнем Аршанскае калёніі двойчы героем сацыялістычнае працы Васілём Старавойтавым і патрапіўшы на яго, наіўна запытаўся, чаму той нікуды ня ходзіць, сядзіць увесь час дома… “Мілы чалавек, Вы што – не разумееце, што са мною можа паўтарыцца тое ж, што з Ганчаром ці Захаранкам? Мяне пра гэта нехта папярэдзіў”, – такім быў адказ Васіля Старавойтава. Тым ня менш ён аказаўся у курсе падзеяў у сваёй былой гаспадарцы і ахвотна дзяліўся сваімі думкамі на гэтую тэму. У прыватнасьці, яго вельмі абурае тое становішча, у якім цяпер аказаліся ягоныя былыя падначаленыя. Вось такі маналёг Васіля Старавойтава я прапаную вашае ўвазе. (Старавойтаў: ) “Выжывалі, а зараз усё ў іх аднялі. Так, аднялі пад усялякім выглядам. Гэта такое цяжкае жабрацтва. Калгас стаў такім, як суседзкі. А расьветаўцы ня любяць гэтага, вой як ня любяць. Яны ўвесь час былі наперадзе. Гэта, ведаеце, няшчасьце. Вось учора ў газэце я чытаў, што на дзяржаўным прадпрыемстве ў Польшчы 450 даляраў заробак, а Бразаўскас калі прыяжджаў, ён сказаў, што 320 даляраў у сярэднім па Літве, 80 даляраў там маюць пэнсіянеры. Гэта таксама ня грошы, але тое-сёе. А нашыя… Тупік. Чым далей яго будуць трымаць у такіх руках, тым горш і горш будзе. Вось зараз пасеялі праўдамі і няпраўдамі, тэхніку даканаюць. Будзем пераганяць з раёна ў раён, і прыйдзе час, калі ўсё стане пад плотам… Той, хто намі кіруе, яму таксама ня хочацца гэтага, але ён думае, што шлях, па якім ён нас вядзе – справядлівы. А побач хлопцы сядзяць, якія пляскаюць у ладкі і кажуць, што ўсё сама прыгожа…У Літве горш, у Польшчы горш, а ў нас – адзін рай. У Расеі горш…” Гэта быў былы старшыня легендарнага “Расьвета” Васіль Старавойтаў. Дарэчы, толькі месяц таму, калі прайшло паўгода з дня вызваленьня з турмы, са Старавойтава зьнялі нагляд у міліцыі. Між тым ён упэўнены, што й дагэтуль ягоны тэлефон праслухоўваецца. Алег Грузьдзіловіч, Менск