Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Мне проста дзіва было, як пішуць – як гэта можна было напісаць пра адно ды столькі многа. Некалі вот я чытала паэмы Якуба Коласа, Янкі Купалы і думаю, як гэта пра адно можна напісаць.

Я жыву ў Мазалях, у Асавец мне 25 мінут на веласіпедзе было, я нічога ня відзела, і сьціхамі я, сьціхамі ей давала атвет. І сама плакала, такія, відаць, словы гавару, што аж сама плакала. Прыехала да фермы, і тады я аж схамянулася і думаю, во каб я запісала, колькі б у мяне было – я ж пра адно гаварыла.

Мне не было калі радзіва слухаць – дзяцей гадавала, каровы даіла – я 35 гадоў даяркай прапрацавала. Нешта сьціхамі ў мяне пачнецца: даю каровы, а я сьціхамі дзета мінут 15, аж схамянуся. Сама думаю: “Глянь, я ж сьціхатворна гаварыла”. Брыгадзір стаіць, і я ў яе ручку выхваціла, і цетрадзь выхваціла і давай пайшла запісваць. І ў мяне палучыўся верш. За пяць мінут дзета там куплетаў мусі дванаццаць, во такі палучыўся верш. Я прыйшла і пачытала гэтым страіцелям, ды так яны ўсхваляваліся, думалі, што я падам у газету.

І ў мяне пра самагонку такая байка палучылася – там я крыцікую самагонку:

Ой, як вып’еш тэй спарэчкі
Пад табою будуць рэчкі,
Будзеш плаваць як гусак
І ня спынесься ніяк.

А вось гэта ў мяне жытнёва-пшанічнае:

Была б для нашых дэпутатаў
Выпіўка атлічная,
Можа б законы для народа лепшыя пісалі
І падаткі меншыя з народа бралі.
Ой, а гэта тмінная
Пагнаць вас павінная.
Гнаць вас будзе да хлява,
Ганяць будзе тыдні два

Валянціна Шавертак
(в. Мазалі, Маладэчанскі р-н)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG