Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Я хачу вам расказаць пра шчасьлівы момант у маім жыцьці, які здарыўся са мной у мінулым годзе.

Я ў сямейным архіве знайшла здымак, пра які ніхто ня ведаў, і які праляжаў у нас 50 год. Калі я знайшла яго, я так зьдзівілася і так узрадвалася, таму што здымак гэты быў 1902 года. На ім – малады Антон, малады Іван, гімназісты, толькі што скончылі менскую гімназію; вельмі маладзенькая мая бабка – Эмілія Шабуня. Усе яны – разам са сваёй маткай, Зофьяй Лычкоўскай, якую я лічу мадоннай з роду Луцкевічаў.

Яшчэ нічога няма ў іх жыцьці, яны толькі скончылі гімназію, хлопцы зьбіраюцца ў Пецярбург ва ўнівэрсытэт. Якія іх мары, якія надзеі?

Калі я знайшла гэты здымак (ён вельмі добра захаваўся), я была такая ўзрушаная. Я вось разумею музэйных супрацоўнікаў, архэолягаў, якія нешта знайшлі такое, пра што ніхто ня ведае; якія зрабілі адкрыцьцё. Вось такое і ў мяне было пачуцьцё.

І сумна, вельмі сумна мне было глядзець на гэтых маладых асобаў, бо зараз я ўжо ведаю, як склаўся іх лёс.

Маргарыта Пярова

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG