Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Калі мне споўнілася восем гадоў, нашу сям’ю напаткала першае вялікае гора – памерла мая любая матулька. А яшчэ праз некалькі гадоў, зусім нечакана, як зьнянацку, насунулася на вёску цяжкае выпрабаваньне: пачалася так званая калектывізацыя.

На вялікі жаль, гэтае выпрабаваньне вытрымалі зусім нямногія, ды, як відаць, як можна здагадацца, толькі абраныя богам сяляне. Мой бацька, разам зь дзядзькам Базылём, маім хросным, атрымалі па дзесяць гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Тут, дарэчы, варта зазначыць, што мой бацька ад сваіх бацькоў ды братоў-халасцякоў дакумэнтальна ня быў аддзелены, і ўвесь час яны лічыліся адной агульнай сям`ёй. Жылі супольна.

У гэтыя часы па начах у вёску наведваліся чорныя варанкі-хапуны. Ахвярай аднаго з такіх візітаў стаў і малодшы бацькаў брат, мой дзядзька Юзік, пра лёс якога нічога не вядома па сёньняшні дзень.

Аднак, інтуіцыя ды здаровы розум чамусьці заўсёды схіляюць мяне да думкі, што дзядзьку паглынулі сумна вядомыя Курапаты. Дзядулька з бабулькай, забітыя такім вялікім горам, ня здолелі перанесьці трагічнага лёсу сваёй сям`і і ў хуткім часе заўчасна адышлі.

Алесь Ляскоўскі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG